Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
thumb.jpg 1 красавіка філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на гульню-віктарыну “Сустрэчы на птушкінай дарозе”, якая прымеркавана да Міжнароднага дня птушак. Бібліятэкар пазнаёміць з птушкай 2022 года ў Беларусі – белай сініцай. Не застануцца без увагі і кнігі: прысутныя ўспомняць розныя творы, напісаныя аб птушках, прагучаць прымаўкі і прыказкі, вершы аб птушках. Увазе прысутных будзе прапанавана выстава “Вестники радости и весны”.

1 красавіка ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца экалагічная гадзіна “Наши соседи-птицы”, прымеркаваная да Міжнароднага дня птушак. На мерапрыемстве можна будзе пазнаёміцца з самымі рознымі птушкамі на свеце, якую карысць яны прыносяць нашым лясам і навакольнаму асяроддзю, даведацца аб іх асаблівасцях і аб тым, чым яны харчуюцца. Бібліятэкар правядзе агляд літаратуры з выставы.

2 красавіка філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” прапануе да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі свята “Книжное царство – премудрое государство”. Гасцей свята чакае цікавае падарожжа па свету дзіцячых кніг. Для прысутных будуць падрыхтаваны вершы, загадкі, прапанавана даць адказы на пытанні віктарыны. Бібліятэкар правядзе агляд літаратуры з выставы, акцэнтуе ўвагу на літаратурных навінках.

7 красавіка філіял “Гарадская бібліятэка №3” запрашае на гадзіну здароўя “Счастье быть здоровым”, прысвечаную Сусветнаму дню здароўя. На мерапрыемства будуць запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг”. Прысутныя абмяркуюць тэму здароўя, адкажуць на пытанні віктарыны “Если хочешь быть здоров”. На працягу мерапрыемства прагучаць прыказкі і прымаўкі.

7 красавіка Смаргонская раённая бібліятэка запрашае на літаратурную сустрэчу-аўтограф “Смаргонскія матывы” з нагоды выхаду кнігі “На хвалях лёсу” Ірыны Ніканораўны Гаевай, настаўніцы геаграфіі са Смаргоні. На мерапрыемстве чытачы адчыняць для сябе зборнік вершаў, які хочацца чытаць і чытаць! У яе вершах пачуцці і думкі, якія лёгка пранікаюць у душу. Яны жывыя, яны трывожаць! Прысутных чакае прыгожая музыка і лірычны настрой.

9 красавіка філіял “Жодзішкаўская сельская бібліятэка” запрашае на гадзіну карысных парадаў “Мёд от болезней спасёт”, прымеркаваную да Сусветнага дня здароўя. Бібліятэкар раскажа пра карысць пчол і мёда для чалавека і прыроды, пазнаёміць з методыкай лячэння пчаліным ядам і яго прэпаратамі, адкажа на пытанні, якія зацікавяць наведвальнікаў. На працягу мерапрыемства прагучаць прыказкі і прымаўкі, прысутныя прымуць удзел у віктарыне.

9 красавіка, напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, Смаргонская раённая бібліятэка запрашае на літаратурна-гістарычнае дасье “І памятаць страшна – і забыць нельга”. У рамках мерапрыемства пройдзе размова аб канцлагерах Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі. Дэманстрацыя слайдаў пакажа ўвесь жах і перыпетыі лёсаў пацярпелых ад фашызму людзей.

11 красавіка філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” запрашае на ўрок памяці “Пока живём, мы помним”, прымеркаваны да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Бібліятэкар раскажа пра пачатак вайны, пра ўспаміны людзей, якія перажылі жах тых дзён і пра страшныя дні, праведзеныя ў канцлагеры. На выставе будзе прадстаўлена тэматычная літаратура.

11 красавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” для актыўных чытачоў і членаў клуба “Ліра” будзе арганізавана школа здароўя “Научитесь быть здоровым”, прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя. На працягу сустрэчы размова пойдзе пра здаровы лад жыцця ў пажылым узросце, аб прафілактыцы шкодных звычак, аб тым, як прадоўжыць сваё жыццё з дапамогай правільнага харчавання і адпаведных узросту фізічных нагрузак. Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць конкурсы, віктарыны “Здоровье не купишь, его разум дарит”, фізкульт-хвілінкі “Разгоняй движеньем лень”. Увазе прысутных таксама будзе прадстаўлена выстава-агляд “Твоё здоровье - в твоих руках”.

21 красавіка, у рамках аматарскага аб’яднання “Ля каміна”, філіял “Кушлянская сельская бібліятэка” запрашае на гадзіну-вечарыну “Нацыянальныя прысмакі Вялікадня”, прымеркаваную да каталіцкага свята Вялікадня. Удзельнікі мерапрыемства паразмаўляюць аб гісторыі свята, яго традыцыях і абраднасці, якія прыйшлі да нас з глыбіні стагоддзяў, падзеляцца сваімі рэцэптамі прыгатавання асноўных святочных страў і іх нацыянальным каларытам.

22 красавіка ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка”, у рамках клуба “Гаспадыня”, адбудзецца сустрэча пад назвай “Велікодны кошык”, прымеркаваная да Вялікадня. На мерапрыемства будуць запрошаны ўдзельнікі клуба “Гаспадыня”, для якіх будзе падрыхтаваны цікавы матэрыял пра гадавое веснавое свята Вялікдзень, пра велікодныя абрады і павер’і, а таксама пра велікодныя стравы.

22 красавіка ў філіяле “Залеская сельская бібліятэка”, у рамках клуба “Сямейная акадэмія”, адбудзецца сундучок літаратурны “Маці – Зямля”, прысвечаны да Міжнароднага дня зямлі. Удзельнікі мерапрыемства даведаюцца пра асноўныя экалагічныя праблемы сучаснасці: забруджванне мораў і акіянаў, скарачэнне карысных выкапняў, знішчэнне і збядненне генафонду. Пазнаёмяцца з Чырвонай кнігай і некаторымі відамі жывёл, раслін, грыбоў і птушак, занесеных у гэтую кнігу. Даведаюцца аб цікавых фактах прыроды краю, абмяркуюць, што яны могуць зрабіць, каб захаваць планету чыстай, навучацца сартаваць смецце і вызначаць, ці можна яго перапрацаваць, даведаюцца, куды выкідваць батарэйкі і лямпачкі.

23 красавіка філіял “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” запрашае на святочную тэматычную праграму “Пасхальная радость”, прысвечаную галоўнаму хрысціянскаму святу Вялікадня. Дзеці пазнаёмяцца з біблейскімі падзеямі, традыцыямі, павер'ямі і прыкметамі, звязанымі з Вялікаднем, прымуць удзел у гульнях: “Расписное яичко”, “Самый меткий”, “Карусель” и “5 минут загадок”. Да мерапрыемства будзе падрыхтавана выстава-пачастунак.

24 красавіка да дня Чарнобыльскай трагедыі “Пад чорным крылом бяды” ў філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка” пройдзе гадзіна інфармацыі. Прысутныя даведаюцца аб трагедыі, якая адбылася ў ноч на 26 красавіка 1986 года, аб удзельніках ліквідацыі аварыі, пра цяжкасці, якія выпалі на долю ліквідатараў наступстваў на ЧАЭС і мірных жыхароў. Вучні пачытаюць вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя трагедыі, паглядзяць відэаролік “Чернобыль”. Хвілінай маўчання ўшануем памяць тых, хто першымі падняўся на барацьбу з чарнобыльскай аварыяй.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi