Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
thumb.jpg 5 мая супрацоўнікі ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка” праводзяць раённы дзень чытання “В книжной памяти мгновения войны” у рамках акцыі “Эхо войны и память сердца”. На працягу дня чытачы ў кожнай бібліятэцы-філіяле прачытаюць урыўкі з твораў мастацкай літаратуры ці вершы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны і подзвігу беларускага народа. У час акцыі будуць зроблены фотаздымкі чытачоў з кнігамі, якія будуць размешчаны на Тэлеграм канале і на сайце Смаргонскай раённай бібліятэкі.

5 мая ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” да Дня Перамогі пройдзе гістарычны калейдаскоп “Трудные шаги к Великой Победе”. Супрацоўнікі бібліятэкі раскажуць сваім чытачам і гасцям мерапрыемства аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб подзвігу народа, які ўнёс найвялікшы ўклад у Перамогу над фашызмам. Прагучаць вершы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, электронная прэзентацыя “Смаргонь у гады нямецка-фашысцкай акупацыі” дасць магчымасць убачыць Смаргонь на фотаздымках таго часу. Будзе аформлена кніжная выстава з аглядам літаратуры.

5 мая філіял “Гарадская бібліятэка №1” запрашае на лірычна-франтавы эцюд “Песня в солдатской шинели”, прысвечаны Дню Перамогі. З першых дзён вайны і да святочнага салюта песня заўсёды крочыла па франтавых дарогах, дзяліла разам з салдатам нягоды і радасці, дапамагала пераносіць цяжкасці і выпрабаванні. Ваенныя песні і сёння хвалююць душу ветэранаў і сучаснікаў, у кожнай з іх свой лёс, свая гісторыя. Бібліятэкары паведаюць школьнікам аб больш вядомых песнях тых гадоў, аб іх аўтарах і гісторыі іх стварэння. На працягу сустрэчы прагучаць музычныя творы “Катюша”, “В землянке”, “Журавли” і інш.

5 мая філіял “Гарадская бібліятэка №3” правядзе гадзіну памяці “Помним сердцем…”, прысвечаную Дню Перамогі. Дзень 9 мая аб'ядноўвае ўсе пакаленні людзей гісторыяй мужнасці. Аб подзвігу загінуўшых і жывых, вядомых і невядомых героях у гісторыі нашай краіны будзе ісці размова. Перад гасцямі выступіць навуковы супрацоўнік установы культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”, які раскажа пра гады страшнай вайны, аб вызваленні Смаргоні, смеласці дзяцей і падлеткаў, якія, нягледзячы на свой юны ўзрост, праявілі гераізм і адвагу ў суровыя гады вайны. Для прысутных прагучаць вершы пра вайну, знаёмыя мелодыі, народжаныя вайной і ў пасляваенны перыяд. Будзе прадстаўлена электронная прэзентацыя.

5 мая Смаргонская раённая бібліятэка запрашае на вечар-рэквіем “Дзень Перамогі ў сэрцах нашчадкаў”, прымеркаваны да Дня Перамогі. Гаворка пойдзе аб цяжкім шляху да Перамогі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, масавым гераізме і мужнасці людзей на фронце і ў тыле, пра важнасць гэтай гістарычнай падзеі. Увазе аудыторыі будзе прадстаўлены агляд літаратуры з выставы. Прысутныя ўшануюць памяць усіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.


6 мая ў філіяле “Асінаўшчызненская сельская бібліятэка” адбудзецца электронная прэзентацыя “Рассказ о войне”, якая верне прысутных да памяці мінулай вайны, раскажа пра падзеі першых дзён вайны і цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю нашага народа, пра гераізм землякоў і пра эмоцыі, надзеі і боль людзей ваеннага часу. Бібліятэкар правядзе агляд літаратуры з выставы.

6 мая філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на агляд літаратуры “Дзеці вайны”, які прымеркаваны да Дня Перамогі. Бібліятэкар пазнаёміць з літаратурай, якая прысвечана памяці юнакоў і дзяўчат, чыё станаўленне прайшлося на жудасны ваенны час, раскажа аб юных героях Беларусі. Прагучаць паэмы вядомага беларускага аўтара Міколы Чарняўскага, прысвечаныя подзвігам юных змагароў за сваю Радзіму. Будзе арганізавана выстава-напамін “Война. Победа. Памяць”.

7 мая ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” пройдзе гадзіна памяці “Вечная памяць”, прысвечаная да Дня Перамогі. Удзельнікі мерапрыемства прачытаюць вершы і ўрыўкі з аповесцей ваенай тэматыкі каля сімвалічнага помніка землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, які знаходзіцца на тэрыторыі філіяла “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб”. Памяць загінуўшых ушануюць хвілінай маўчання. Пасля ўскладання кветак да падножжа помніка, наведвальнікам будзе прапанавана прайсці ў бібліятэку, дзе бібліятэкар правядзе агляд літаратуры з выставы.

7 мая філіял “Сіньковская сельская бібліятэка” запрашае на гадзіну патрыятызму “Старонкі памяці свяшчэннай”, прымеркаваную да Дня Перамогі.
На мерапрыемстве будуць весці аповед пра гады цяжкіх выпрабаванняў, успомняць імёны тых, хто аддаў сваё жыццё ў імя Перамогі, у імя будучага жыцця. Прагучаць вершы вядомых беларускіх паэтаў аб вайне. Увазе наведвальнікаў будзе прадстаўлены агляд літаратуры з выставы “Дарогамі Перамогі” з асноўнымі падраздзеламі – “Памяць сэрца”, “Юныя партызаны і падпольшчыкі”, “Паэты і пісьменнікі – аб вайне”, “Полымя вайны”.

9 мая ў рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, у гарадскім парку супрацоўнікі ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка” арганізуюць бібліятэчны паўстанак “Не смолкнет слава тех великих лет”. Для гасцей свята будуць прапанаваны: акцыя “Спасибо Вам!”, бібліятэчны ваенна-гульнявы раунд “Эх, путь-дорожка, фронтовая” і ваенная сцежка “Сквозь года звенит Победа”. Удзельнікі свята змогуць прыняць удзел у гульнёвай праграме “Алфавит Победы”, літаратурным караоке “Я помню! Я горжусь!”, дзе кожны жадаючы зможа прачытаць радкі любімых вершаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, сфатаграфавацца каля фотазоны “Война. Победа. Память.”, пазнаёміцца з кнігамі на выставе “Эхо войны и память сердца”, якія распавядаюць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, увазе маленькіх удзельнікаў мерапрыемства будзе прапанавана выступленне лялечнага тэатра “Праменьчык” з пастаноўкай казкі “Каша из топора”, прагучаць песні ваеннага часу аб вайне ў выкананні бібліятэкараў.

13 мая ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбудзецца Дзень інфармацыі “Семья – основа мироздания”, прысвечаны Міжнароднаму дню сям’і. На мерапрыемства будуць запрошаны дзеці і іх бацькі з мікрараёна “Усходні”. Размова пойдзе аб паходжанні Міжнароднага дня сям’і, пра сямейныя традыцыі, пра такія паняцці як спакой і дабрабыт. Удзельнікі мерапрыемства змогуць паўдзельнічаць у фотаконкурсе “Познакомтесь, моя семья”, у конкурсах “Ромашка”, “Помоги маме”, “Дедушкина рыбалка”, “Угадай мелодию”, “Весёлые стишки”, “Семейная хроника”, “Золушка”, “Самая дружная семья” і здзейсніць віртуальнае падарожжа “Сямейныя звычаі і традыцыі краін свету”. Бібліятэкар правядзе агляд літаратуры з кніжнай выставы “Полезные книги для вашей семьи” па выхаванню дзяцей, рукадзеллі, рабоце ў садзе і агародзе, а таксама кулінарыі.

14 мая ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца пазнавальная гадзіна “Казкі астранаўта”, прымеркаваная да 75-годдзя з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы Раісы Баравіковай. Маленькія чытачы пазнаёмяцца з жыццём і творчасцю знакамітай паэтэсы, перагарнуць старонкі яе знакамітых апавяданняў і аповесцей: “Радасці і пакуты чужога сэрца”, “Кава для дамавіка”, “Гальшанскі трохкутнік”, “Чорны вецер” і інш.

14 мая філіял “Залеская сельская бібліятэка” запрашае на Дзень сямейнага чытання “Прапануем дзецям і бацькам”, прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і. Наведвальнікі мерапрыемства прымуць удзел у віктарыне для бацькоў і дзяцей, у конкурсе загадак і прыказак аб сям'і, тым самым дакрануцца да глыбіні народнай мудрасці аб сямейных каштоўнасцях. Бібліятэкар правядзе агляд літаратуры з выставы.

15 мая ў філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка” будзе праведзены Дзень сямейнага чытання “Разам чытаем, дружна жывём”, прысвечаны Міжнароднаму дню сям’і. Дзеці будуць чытаць вершы пра маму і тату, разам з бацькамі адкажуць на пытанні віктарыны “Літаратурнае асарці”, прымуць удзел у конкурсах і жартоўных размінках. Сем'ям, удзельнікам мерапрыемства, будуць уручаны граматы “За актыўны ўдзел ” і “букецікі” з цукерак.

22 мая ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” будуць праведзены фальклорныя вячоркі “Наша хата пацехамі багата”. Гасцей мерапрыемства чакае сустрэча ў цёплай сяброўскай абстаноўцы, лёгкія зносіны, шчырая гутарка, абмен ведамі, якія дазволяць акунуцца ў мінулае, атрымаць зарад энергіі і пазітыву. Мерапрыемства адбудзецца ў рамках аматарскага аб'яднання “Дабрыня”.

25 мая філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае чытачоў і ўсіх аматараў народнай творчасці на прэзентацыю выставы-хобі “Свет ручніковы – скарб адмысловы”, прымеркаваную да Дня ручніка, дзе будуць прадстаўлены рукатворныя работы мясцовых майстрых. Бібліятэкар зробіць экскурс у гісторыю ўзнікнення і ўжывання ручніка ў бытавой і святочнай справе беларуса, пазнаёміць з відамі вышыўкі і ткацтва ручнікоў, прадставіць агляд адпаведнай літаратуры. Выстава будзе дзейнічаць на працягу ўсяго месяца.

28 мая ў філіяле “Жодзішкаўская сельская бібліятэка” адбудзецца гутарка “Жить без курева и пива нынче модно и красиво”, прымеркаваная да Сусветнага дня без тытуню. Бібліятэкар пазнаёміць удзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй з'яўлення тытуню і цыгарэт, праінфармуе аб тым, колькі ў свеце пакутуе і гіне людзей ад гэтай згубнай звычкі, прывядзе гістарычныя даведкі шляхоў распаўсюджвання тытуню па свеце. Удзельнікі мерапрыемства праглядзяць відэаролік аб шкодзе курэння і даведаюцца аб тым, што чалавек, які паліць, прыносіць шкоду не толькі сабе, але і навакольным.





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi