Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
кушлянскі фэст 401.jpg 18 чэрвеня супрацоўнікі ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка” арганізавалі інтэрактыўную пляцоўку “Пуцявіны роднага слова” у рамках літаратурна-музычнага свята “Кушлянскі фэст” у аг.Кушляны. Гасцям мерапрыемства было прапанавана пазнаёміцца з кніжнай выставай “Абаронца праўды Францішак Багушэвіч”, на якой былі размешчаны матэрыялы, якія распавядаюць пра жыццёвы і творчы шлях Францішка Багушэвіча, а таксама творы паэта. Для ўсіх прыхільнікаў творчасці знакамітага земляка працаваў адчынены мікрафон “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”, дзе кожны жадаючы разам з вядучай мог прачытаць урывак з твораў. Фліпчарт “Край свой родны абыду, скарбы розныя знайду” дапамог больш падрабязна пазнаёміцца са славутасцямі Смаргонскага краю. Вялікае захапленне ў гасцей мерапрыемства вызвала выступленне лялечнага тэатра “Праменьчык” з пастаноўкай па матывах аповесці В.Хомчанкі “Пры апазнанні – затымаць”, прысвечанае Ф.Багушэвічу. Усе жадаючы змаглі набыць набор паштовак “Францішак Багушэвіч”.

кушлянскі фэст 20_.jpg
кушлянскі фэст 26_.jpg
кушлянскі фэст 69_.jpg
кушлянскі фэст 31_.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi