Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
20220621_110134.jpg 21 чэрвеня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” быў праведзены агляд літаратуры “Через жизни людей прошла война” з удзелам дзяцей з аздараўленчага лагера ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Смаргоні”, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
– 22 чэрвеня 2022 г. спаўняецца 81 гад з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, самай страшнай вайны ў гісторыі чалавецтва. Мы не можам забыцца пра яе, пра тых загінуўшых салдат і афіцэраў, якія аддалі самае дарагое, што ёсць у чалавека – жыццё. Яны аддалі яго, каб мы жылі. Наш абавязак – захаваць памяць аб гэтай вайне, данесці яе да нашых дзяцей, унукаў і праўнукаў. Бо пакуль мы памятаем пра іх, нашых абаронцаў і выратавальнікаў, яны жывыя... – пачала мерапрыемства Алена Васілеўская.
Школьнікі даведаліся, што гэтую дату мы штогод адзначаем, як Дзень памяці і смутку аб тых, праз чые жыцці прайшла жорсткая вайна, аб тых, хто не вярнуўся з крывавых палёў бітваў за свабоду і незалежнасць Радзімы. Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі цудоўныя веды ў літаратурна-гістарычнай віктарыне “Дарогамі вайны”, чыталі вершы аб вайне і міры, прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі “Мир без войны”.

20220621_104128.jpg
20220621_105325.jpg
20220621_105801.jpg
20220621_105501.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi