Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
22 июня 1.jpg 22 чэрвеня ў бібліятэках-філіялах ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка” прайшла адзіная гадзіна памяці “Тревожный рассвет 41-ого” у рамках агульнабібліятэчнай акцыі “И сердцу по-прежнему горько”, прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
На працягу дня ва ўсіх бібліятэках-філіялах чытачы сумесна з бібліятэкарамі ўспаміналі не толькі пра першы, самы цяжкі для краіны дзень вайны, але і пазнаёміліся з падзеямі 1941-1945 гадоў, пра тое, якім коштам і якімі стратамі наш народ абараніў сваю краіну ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Мерапрыемствы пачаліся з хвіліны маўчання.
Увазе ўдзельнікаў былі прадстаўлены кніжныя выставы, гучалі песні, вершы і ўрыўкі з мастацкіх твораў ваеннай тэматыкі, прысвечаныя трагічным падзеям. Гэты дзень нагадаў нам аб усіх загінуўшых у баях, закатаваных у фашысцкай няволі, аб памерлых у тыле ад голаду і нягод. Мы смуткуем па ўсіх, хто коштам свайго жыцця выканаў свой святы абавязак перад Радзімай.

22 июня 2.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi