Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик.jpg 4 жніўня філіял “Залеская сельская бібліятэка” запрашае сваіх чытачоў на віктарыну ведаў “Жыццё і творчасць Янкі Купалы”, прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Купалы. Бібліятэкар пазнаёміць прысутных з жыццём і творчасцю выдатнага беларускага класіка, паведае аб асаблівасцях творчасці і яе ролі ў беларускай літаратуры, правядзе тэматычную віктарыну. На працягу сустрэчы прагучаць урыўкі з твораў Янкі Купалы. Гасцей мерапрыемства чакае знаёмства з юбілейнай выставай твораў Я.Купалы.

7 жніўня адбудзецца брэндавае мерапрыемства – свята вёскі Данюшава “З любоўю і павагай да людзей: фэст у Данюшава”, падрыхтаванае бібліятэкарам філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”. Дзеянне разгорнецца на пляцоўцы каля касцёла перад імшой у Данюшаўскім касцёле Святой Троіцы. Госці мерапрыемства даведаюцца аб гісторыі вёскі і касцёла, пабудаванага з дрэва ў 1809 годзе. У святочнай праграме прыме ўдзел вакальны гурт “Крынічанька” УТЦСАН “Тёплый дом”. Падчас свята будуць працаваць атракцыёны.

10 жніўня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” адбудзецца паэтычная хвіліна “Паэтычная споведзь сумлення”, прысведчаная 105-годдзю з дня нараджэння Пімена Панчанкі. Бібліятэкары пазнаёмяць з жыццём і творчасцю вядомага беларускага паэта. Замацаваць атрыманыя веды дапаможа віктарына “Што вы ведаеце аб Пімене Панчанке”.

11 жніўня бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №3” запросяць на літаратурнае асарці “Кніжная спадчына праз вякі”, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа ў рамках праекта “По книжному морю под парусом лета”. Дзеці на працягу размовы пазнаёмяцца з жыццём і творчым шляхам пісьменнікаў. Прысутным будзе прапанавана паслухаць вершы, даць адказы на пытанні віктарыны “Пытанні з капелюша”, пазнаёміцца з літаратурай, размешчанай на выставе.

14 жніўня бібліятэкарам філіяла “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” будзе арганізована выстава-агляд “Любимое лакомство – МЁД!”, прымеркаваная да Мядовага Спасу. З прапанованых бібліятэкарам кніг, часопісаў і брашур можна будзе знайсці парады па догляду за пчоламі, пазнаёміцца з правіламі захоўвання і выкарыстання прадуктаў пчалярства, рэцэптамі мядовай кулінарыі. Таксама бібліятэкар будзе прапаноўваць усім жадаючым брашуры з рацэптамі ўжывання мёду як прадукту харчавання, касметалогіі і лекаў.

18 жніўня філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” запрашае на гульнёва-забаўляльную карусель “Лето, книга, я – добрые друзья” у рамках бібліятэчнай вуліцы “Играй! Читай! Дружи с книгой!”. Для дзяцей будзе арганізавана кніжная выстава-жмуркі “Адгадай кнігу”, гульнёвая праграма “Жнівеньскія забавы”, віктарына “Казачная энцыклапедыя”, размалёўкі “Весёлые Мультяшки”. У ходзе мерапрыемства маленькія сябры бібліятэкі будуць збіраць пазлы па матывам герояў казак і ўдзельнічаць у рухавых забавах.

25 жніўня філіял “Гарадская бібліятэка №1” у рамках праекта “По книжному морю под парусом лета” запросіць юных чытачоў на гульнёвую пляцоўку “Книги в летнем рюкзачке”. Дзяцей чакае займальнае падарожжа ў свет кнігі. Прысутныя змогуць прыняць удзел у інтэрактыўнай віктарыне “Много читаем – много знаем”, конкурсах “ Много шуток и затей для внимательных детей”, “Литературный зонтик”, “Узнай город через замочную скважину”. Прыняць удзел у гульнёвых заданнях “Солнышко на книжных страничках”.

25 жніўня ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” пройдзе гульнёва-забаўляльная праграма “Картофельные стружки”, прысвечаная Дню нараджэння бульбяных чыпсаў. Вядучая мерапрыемства спадарыня Бульба правядзе гульні “Вершки и корешки”, “Посади картошку”, “Собираем урожай”. Дзеці развучаць песню “Здравствуй, милая картошка”. Бібліятэкар правядзе “Аукцион блюд”, карагод “Весёлый огород” і “Загадки с грядки”. Да мерапрыемства будзе аформлена выстава “Картофельная фантазия”.

25 жніўня філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае на выніковую сустрэчу лідэраў летняга чытання “Лидеры чтения”. Загадзя прапануецца наведаць інфармацыйны куток “Уголок библиотечных новостей”.

26 жніўня Смаргонская раённая бібіліятэка запрашае на агародны джэм-сэйшн “Мой букет на обед”. Удзельнікі мерапрыемства сустрэнуцца са спецыялістам, які раскажа аб вырошчванні карыснай гародніны, а як яе спажываць і максімальна захаваць у ёй вітаміны, адкажа нутрыцыёлаг.

26 жніўня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка”, у рамках клуба “Гаспадыня”, адбудзецца кірмаш рэцэптаў “Жадаем здароўя”. На мерапрыемства будуць запрошаны ўдзельнікі клуба “Гаспадыня”. Жанчыны падзеляцца навінкамі зімовых нарыхтовак, дадуць парады, як правільна засушыць кветкі ліпы, зверабою, чабарку, рамонку, каб яны засталіся такімі ж духмянымі і не страцілі свае лекавыя каштоўнасці, успомняць рэцэпты нашых прабабуль, якія рабілі зімовыя нарыхтоўкі без уксусу, а замест гарбаты выкарыстоўвалі Іван-чай.

28 жніўня ў філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка” пройдзе для дзяцей турыстычная вандроўка “Наш родны край”. У гэты дзень бібліятэкар разам з дзецьмі паблукаюць па родных мясцінах, дакрануцца да гісторыі, зазірнуць у самыя славутыя і знакамітыя мясціны. Рабяты даведаюцца шмат цікавага пра гісторыю вёскі, аб уладальніках у розныя перыяды гісторыі, пра знакамітых землякаў, якія ўславілі родны край.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi