Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик.jpg 1 верасня, у Дзень ведаў, у філіял “Гарадская бібліятэка №3” на гадзіну пазнанняў і адкрыццяў “Ступеньки к знаниям” будуць запрошаны вучні ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні”. Бібліятэкар раскажа пра тое, што ў кожнага з нас ёсць свая малая радзіма – той куток зямлі, дзе нарадзіліся і выраслі. Будзе праведзена віктарына “Мой край”. Бібліятэкар ўзгадае, што 2022 год – Год гістарычнай памяці і кожны чалавек павінен памятаць пра жахі вайны, каб захаваць у стагоддзях подзвіг салдат і цэлага народа. У канцы мерапремства прагучыць песня “Спадчына” ў выканні ВІА “Песняры”.

3 верасня філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае на свята кнігі “Наша спадчына – роднае слова!”, прымеркаванае да Дня беларускага пісьменства. Бібліятэкар раскажа пра гісторыю развіцця пісьменства ў Беларусі і знакамітых асветнікаў нашай зямлі, пра пажоджанне свята і калі адбыўся першы Дзень беларускага пісьменства. Да ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства будзе прадстаўлены агляд літаратуры з выставы.

9 верасня філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на ўрок бяспекі “Приключения Даши в стране безопасности”, які праводзіцца ў рамках акцыі “Адзіны дзень бяспекі”. Мерапрыемства будзе праходзіць у гульнёвай форме і напомніць прысутным аб дзеяннях у выніку ўзнікнення пажару, аб правілах паводзін на вадзе, у лесе, дома і на вуліцы, аб нумарах экстранных служб. Удзельнікі мерапрыемства атрымаюць памяткі “Правила поведения на пожаре”. Будзе арганізавана выстава “Живи безопасно”.

15 верасня супрацоўнікі бібліятэк-філіялаў ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка” запрашаюць ўсіх жадаючых на інтэрактыўную пляцоўку “Нам с книгой назначена встреча”, прымеркаваную да Дня бібліятэк. Госці змогуць прыняць удзел у лібмобе “Как пройти в библиотеку?”, у конкурсе “Шары с пожеланиями” і жартоўнай гульні “Банка библиотечных предсказаний”, праверыць сваю кніжную эрудыцыю ў гульні “Літаратурныя львы”. Супрацоўнікамі бібліятэк будзе падрыхтавана выстава-агляд навінак літаратуры “Библиофреш”.

15 верасня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” пройдзе вусны часопіс “Беларусь: в созвучии прошлого с настоящим”, прысвечаны Дню народнага адзінства. Бібліятэкары правядуць экскурс у гісторыю свята, пазнаёмяць з найбольш яркімі старонкамі гісторыі Смаргоншчыны, паведаюць аб прыкладах мужнасці і гераізму прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей у гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашай малой радзімы. Будуць праведзены тэматычныя гульні “Продолжи поговорку”, “Качества белоруса”, краязнаўчая віктарына “Их именами названы”, арганізаваны конкурс малюнкаў “Будем жить в единстве дружном”.

16 верасня Смаргонская раённая бібліятэка запросіць сваіх чытачоў на фальклорную вечарыну “Будзь багаты, як восень!” у літаратурна-музычную гасцёўню “Сустрэчы”, прысвечаную народнаму святу ўраджая Багач. Удзельнікі мерапремства даведаюцца аб гісторыі свята і яго традыцыях, прымуць удзел у абрадзе на захаванні дабрабыту і ўраджайнасці.

16 верасня ў чытальнай зале філіяла “Гарадская бібліятэка №2” пройдзе інфармацыйная гадзіна “Пазнаём Беларусь разам”, прысвечаная Дню народнага адзінства. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з гісторыяй станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці, этнічнымі супольнасцямі, пражываючымі на тэрыторыі Беларусі, а таксама з канфесіямі, якія існуюць у нашай краіне. Будзе праведзена віктарына “Беларусь – наша краіна”.

22 верасня філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” запрасіць на тэматычную гадзіну-віншаванне “С днем рождения, Смайлик!”. Юныя чытачы пазнаёмяцца з гісторыяй узнікнення смайліка, кожны паспрабуе намаляваць яго, а пасля выказаць віншаванні ў адрас імянінніка.Удзельнікі мерапрыемсва падзеляцца на каманды і паспаборнічаюць у кемлівасці, смеласці і спрытнасці ў конкурсах “Сіла духа”, “Несмяяна”, “Глухі тэлефон”, “Пантаміма”, а за перамогу атрымаюць смайлікі.

29 верасня філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае чытачоў на прэзентацыю буклета “Биологический заказник “Дубатовское”, дзе будзе весціся размова аб запаветных мясцінах нашага краю. Бібліятэкар зробіць агляд літаратуры, якая рэкамендуецца ў буклеце, а таксама прапануе адведаць стравы і напоі з журавін, так як менавіта гэта ягада з’яўляецца адметнай раслінай заказніка.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi