Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
4544545.jpg 29 верасня напярэдадні Дня пажылога чалавека ў філіяле «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб» прайшоў вечар адпачынку «Возраст осени - ты дорог и прекрасен». Гэтае свята сабрала ў зале людзей «залатога ўзросту» з вёсак Сасноўка, Гарыдзеняты, Бярозы, Вайнідзеняты, Данюшава і Заблоцце.
Са словамі ўдзячнасці і падзякі ў адрас ветэранаў працы выступіла старшыня Савета ветэранаў філіяла «Жодзішкі» УП «Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў» Ігнатовіч Зінаіда Фёдараўна. Яна адзначыла, што гэты дзень – не напамін людзям старэйшага пакалення аб іх узросце, а выдатная магчымасць сказаць словы падзякі за ўклад у развіццё нашага раёна, за шматгадовую добрасумленную працу, за жыццёвы вопыт, дабрыню і мудрасць.
Дзякуючы дапамозе дырэктара філіяла Жодзішкі УПП «Смаргонскі КХП» Янюк Андрэя Сяргеевіча быў арганізаваны святочны салодкі стол і транспарт для дастаўкі пажылых з аддаленых вёсак.
Творчыя калектывы філіяла «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб» і аддзела культуры і вольнага часу «Жодзішкаўскі Дом культуры» падрыхтавалі для віноўнікаў урачыстасці музычна-забаўляльную праграму. Кожнае слова вядучых мерапрыемства было прасякнута пачуццём бязмежнай удзячнасці, павагі і падзякі да людзей «залатога ўзросту». У сваю чаргу запрошаныя падзяліліся гісторыямі свайго жыцця, з задавальненнем спявалі песні, чыталі вершы, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах і прызналіся, што ў гэты дзень змаглі адпачыць душой і зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі.

8888888885.jpg
7777777586.jpg
5555554.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi