Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Кніжны фонд – гэта галоўны рэсурс кожнай бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка”. Адзіны кніжны фонд біліятэк Смаргонскага раёна на 01.01.2024 налічвае 283759 экзэмпляраў. У Смаргонскай раённай бібліятэцы фонд складае 31765 экзэмпляраў. У філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” налічваецца 25063 экзэмпляр. Сельскія бібліятэкі-філіялы налічваюць 158404 экзэмпляраў.
Прафесійнае і сістэматычнае камплектаванне бібліятэчных фондаў вельмі важны працэс, ад якога залежыць якаснае і поўнае выкананне запатрабаванняў карыстальнікаў.
Кожны год бібліятэчныя фонды бібліятэк дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” папаўняюцца новымі кнігамі, перыядычнымі выданнямі, электроннымі і іншымі дакументамі. У 2023 годзе бібліятэкі атрымалі 8401 экзэмпляраў дакументаў, у тым ліку кніг – 4481 экзэмпляраў.
У бібліятэках дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” даведачна-бібліяграфічны апарат складаецца з алфавітнага, электроннага каталогаў і краязнаўчай картатэкі. Каталогі і картатэка знаходзяцца ў свабодным доступе для самастойнага карыстання ў чытальных залах бібліятэк.
Алфавітны каталог уключае бібліяграфічнае апісанне кніг, брашур, выяўленчых і картаграфічных выданняў, электронных, аудыя і відэаматэрыялаў. Бібліяграфічныя запісы ў каталозе размешчаны па алфавіту прозвішчаў аўтараў, загалоўкаў кніг і найменняў калектыўных аўтараў (устаноў і арганізацый), незалежна ад іх зместу.
Каталог пабудаваны па моўнай адзнацы. Кожная мова мае свой алфавітны рад:
- літаратура на беларускай мове;
- літаратура на рускай мове;
- літаратура на замежных мовах.
Пры дапамозе алфавітнага каталога можна устанавіць:
- ці ёсць у бібліятэцы кніга, якая неабходна карыстальніку;
- колькасць кніг аўтара, які зацікавіў карыстальніка;
- якія выданні таго ці іншага твора налічваюцца ў бібліятэцы;
- дадзеныя аб розных элементах бібліяграфічнага запісу, напрыклад, у якім годдзе выдадзены твор, месца выдання, ці было перапрацавана і дапоўнена і г.д.

Краязнаўчая картатэка – найбольш поўная крыніца інфармацыі аб выданнях, прысвечаных Смаргоні і Смаргонскаму раёну. Уключае бібліяграфічныя апісанні кніг, артыкулаў з перыядычных выданняў, зборнікаў краязнаўчай тэматыкі, мясцовых дакументаў. Краязнаўчая картатэка ўключае выданні на беларускай і рускай мовах і максімальна поўна адлюстроўвае масіў краязнаўчых дакументаў аб Смаргонскім раёне.
Картатэка дае магчымасць атрымаць звесткі пра ўсе бакі жыцця Смаргонскага раёна: гісторыю, прыроду, экалагічны стан, эканоміку, развіццё навукі, культуру, адукацыю, ахову здароўя, спорт і турызм, фальклор і матэрыялы аб ураджэнцах і мясцовых дзеячах, творы мясцовых аўтараў і іншы матэрыял.
Матэрыял групуецца па наступных раздзелах:
М1 Сморгонщина в целом
М2 Местные органы власти и управления, их деятельность. Общественная жизнь Сморгонщины
М3 Природа и природные ресурсы. Экология. Охрана природы
М4 Экономика Сморгонщины
М5 Охрана здоровья. Медицинские учреждения. Физическая культура и спорт
М6 Культурное строительство. Научная жизнь. Образование. Печать
М7 Искусство. Сморгонщина в произведениях искусства
М8 Литературная жизнь. Сморгонщина в произведениях художественной литературы. Фольклор
М9 История. Этнография. Археология Сморгонщины.
Электронны каталог – гэта асноўная інфармацыйна-пошукавая сістэма дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка”. Папаўняецца ў бягучым рэжыме і адлюстроўвае фонды ўсіх бібліятэк-філіялаў. Электронны каталог уключае бібліяграфічнае апісанне кніг, брашур, выяўленчых і картаграфічных выданняў, аўдыя і выдэаматэрыялаў, кампакт-дыскаў, электронных дакументаў, якія знаходзяцца ў фондах бібліятэк з 2003 года, а таксама новыя паступленні. Звесткі ў Электронным каталозе рэгулярна абнаўляюцца. Каталог забяспечвае карыстальніку магчымасць здзейсніць пошук літаратуры па прозвішчу аўтара, назве твора, ключавому слову ці фразе. Аб’ём каталога на 01.01.2024 налічвае 124528 запісаў. Доступ для карыстальнікаў да Электроннага каталога здзяйсняецца з камп’ютараў бібліятэк-філіялаў і на сайце дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка”.


ССЫЛКИ:
Электронный каталог ГУК «Сморгонская районная библиотека»
Сводный электронный каталог библиотек Гродненской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi