Апошнiя навiны

Последние новости
Коронавирус

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Каляндар падзей
2.01 - 70 гадоў з дня нараджэння Сосны Уладзіміра Аркадзьевіча (нар. у 1952г. в. Галяшонкі). Беларускі гісторык, педагог, кандыдат медыцынскіх навук.
2.01 - 70 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іосіфа Іосіфавіча (нар. у 1952г. в. Панарка). Беларускі вучоны ў галіне электраэнергетыкі, доктар тэхнічных навук.
5.01 - 130 гадоў з дня нараджэння Станкевіча Адама Вінцэнтавіча, (1892г в. Арляняты). Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, асветнік, публіцыст, літаратуразнаўца, гісторык, каталіцкі святар.
16.01 - 125 гадоў з дня нараджэння Катаева Валянціна. Рускі савецкі пісьменнік. У час Першай сусветнай вайны ваяваў пад Смаргонню.
18.01 - 140 гадоў з дня нараджэння Лісоўскага Адама, (в. Каранды).
грамадска-культурны дзеяч, асветнік, гісторык, каталіцкі духоўнік.
11.02 - 215 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды. Мастак, графік, кампазітар. У яго творах адлюстравана і архітэктурная спадчына Смаргоншчыны.
23.02 - 115 гадоў з дня нараджэння Станкевіча Станіслава Восіпавіча, (1907г. в. Арляняты - 1980). Грамадска-культурны дзеяч, літаратуразнаўца, педагог, публіцыст, доктар філалогіі.
7.03 - 60 гадоў назад прагучала першая радыёперадача Смаргонскага радыёвяшчання.
13.06 - 320 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Міхала-Казіміра Рыбанькі. Князь, уладар Смаргоні. Стварыў у сваім маёнтку Смаргонскую мядзведжую акадэмію.
21.05 - 60 год з дня нараджэння Базевіч Аляксандра Францавіча, (21.05.1962, в. Жодзішкі), архітэктара.
26.06 - 145 гадоў з дня нараджэння Фабрыцыуса Яна Фрыцавіча. (1877-1929). Рэвалюцыянер, ваенны і дзяржаўны дзеяч, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і савецка-польскай (1919-1920гг.) войнаў, першы кавалер чатырох ордэнаў Чырвонага Сцяга. У ліпені 1920г. быў арганізатарам прарыву Смаргонскага ўмацаванага раёна ў савецка-польскай вайне.
20.08 - 125 гадоў з дня нараджэння Красоўскага Сцяпана Анісімавіча. Маршал авіацыі. Герой Савецкага Саюза. Прафесар. Пісьменнік. У 1916 годзе ваяваў пад Смаргонню, апісаў падзеі Першай сусветнай вайны ў кнізе “Жизнь в авиации” 1976 год.
3.09 - 225 гадоў з дня нараджэння Камінскага Антона (1797, в. Рачуны – 1885), польскага педагога, перакладчыка, аўтара польскіх падручнікаў для школы. Скончыў базыльянскую школу ў Барунах на Ашмяншчыне. У 40-я – 50-я гг. XIX ст. жыў у роднай вёсцы.
23.10 - 30 год з часу арганізацыі Смаргонскага пагранічнага атрада.
7.11 - 80 гадоў з дня нараджэння Гаруновіч Лізаветы Браніславаўны, (нар. у 1942г. в.Залессе). Беларускі педагог-метадыст, дацэнт Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка. У 1959-1960гг. працавала ў Жодзішкаўскай СШ).
19.12 - 105 гадоў з дня нараджэння Міхайлашава Мікалая. Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, герой Савецкага Саюза. У 1944 годзе вызваляў Смаргонь.
24.12 - 115 гадоў з дня нараджэння Нікіціна Мікалая Міхайлавіча. Адзін з кіраўнікоў і арганізатараў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
29.12 - 30 год з часу арганізацыі Першага вучэбнага пагранічнага атрада.

У 2022 годзе спаўняецца:

600 год - Вянчанне Ягайлы і Сафіі Гальшанскай (1422).
470 год - У Смаргоні завершана пабудова Кальвінскага збору (1552)
410 год - У Жодзішках пабудаваны Кальвінскі збор (1612)
390 год - Солы набылі Панятоўскія ў Радзівілаў (1632)
265 гадоў з дня нараджэння Казлоўскага Восіпа Антонавіча (1757-1831), беларускага і расійскага кампазітара. У 1773-1778гг. – настаўнік музыкі Міхала Клеафаса Агінскага.
265 гадоў з пачатку будаўніцтва калегіума езуітаў у в. Жодзішкі, помніка архітэктуры барока (1757-1766)
255 год - У Жодзішках пра касцеле св. Іуды-Фадзея адкрыта першая аптэка (1767)
240 год - нарадзіўся Пшаздзецкі Караль, уладальнік Смаргоні ў 1807-1832гг.
220 год - М.К.Агінскі пасяліўся ў маёнтку Залессе (1802)
210 год - адступленне французскай арміі (1812) на чале з імператарам Напалеонам праз Смаргонь
165 год - вядомы беларускі археолаг, этнограф і краязнаўца Канстанцін Тышкевіч арганізаваў комплексную навуковую экспедыцыю па р.Вілія. Па выніках экспедыцыі ён напісаў кнігу “Вілія і яе берагі” (1871г.), дзе апісаны шэраг вёсак Смаргоншчыны.
160 год - Шымелевічу Цві (1862 – 1953) г.Смаргонь. Актыўны дзеяч яўрэйскага нацыянальнага руху, бацька другога прэзідэнта Ізраіля І. Бен Цві.
160 год - у в.Кеўлы была пабудавана царква іконы Божай Маці “Усіх Засмучаных Радасць” (1862г.).
135 год - Гардону Абэ г.Смаргонь (1887 – 1964). Яўрэйскі пісьменнік, гісторык, рэдактар кнігі памяці “Смаргонь” выдадзенай у Ізраілі.
120 год - Вайда Івану Пятровічу в. Міцкавічы (1902). Навуковец, начальнік кафедры ваенна-марской акадэміі, палкоўнік, кандыдат навук.
115 год - Заснавана першае дзяржаўнае аддзяленне банка ў Смаргоні (1907)
105 год - Ваенны міністр Керанскі наведаў заходні фронт каля Смаргоні, Залесся і Крэва.
105 год - Наступленне 1-га жаночага ўдарнага батальёна пад камандаваннем прапаршчыка М. Бачкаровай (ліпень 1917г.)
105 год - 4-7 снежня м.Солы Сольскае перамір’е (1917)
75 год - Уступіў у дзеянне Смаргонскі лесазавод (1943)
60 год - Пачало працаваць вытворчае аб’яднанне “Смаргоньсілікатабетон”.
50 год - З часу заснавання Смаргонскага завода аптычнага станкабудавання як філіяла Мінскага механічнага завода імя С.І. Вавілава.
45 год - Створаны райселькамунгас.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi