Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
i_1.jpg 24 ліпеня на тэрыторыі клуба філіяла “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” адбыўся фестываль творчасці ў рамках брэндавага мерапрыемства “Прывітанне, зямляк!”, прысвечаны Дню роднай вёскі і жыхарам аграгарадка Ракаўцы. Суботні дзень выдаўся сонечны і прыгожы, быццам прырода ведала,што для жыхароў аграгарадка будзе праводзіцца святочная музычная праграма.На некалькі гадзін усе ад малага да вялікага пакінулі свае хатнія клопаты і падворкі, і сталі ўдзельнікамі і гледачамі святочнага мерапрыемства. Першыя словы віншавання для ўсіх прагучалі ад старшыні Крэўскага сельвыканкама Дзятчык Віктара Мікалаевіча. Супрацоўнікі філіялаў “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” і “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” падаравалі гледачам шчырыя музычныя віншаванні, а Ульяна Кучко скарыла сэрцы слухачоў выкананнем песень пад гітару. Тэатр мініяцюр “Вясёлы калейдаскоп” сектара культуры і вольнага часу “Крэўскі Дом культуры” зарадзіў атмасферу мерапрыемства весялосцю і пазітывам.


i (1)_1.jpg
i (2)_1.jpg
i (3)_1.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi