Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Значимые события 2020 года

22 снежня Смаргонская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у інфармацыйна-адукацыйным праекце “ШАГ” (“Школа активного гражданина”). У актавай зале УА «Смаргонскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй” прайшла тэматычная літаратурна-музычная вечарына “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін”, у якой прынялі ўдзел навучэнцы ліцэя. Вядучыя мерапрыемства пазнаёмілі прысутных з творчасцю і гісторыяй жыцця выдатных людзей, якія праслаўлялі Смаргонскі край – Францішка Багушэвіча, Мар’яна Дуксы, Артура Цяжкага, Уладзіміра Някляева, Ігната Ходзькі, Арсеня Ліса. Вакалісткі з ліцэя, Каралёва Аляксандра і Стаселовіч Алёна, выканалі музычныя нумары. Вечарына суправаджалася аднайменнай мультымедыйнай прэзентацыяй.

Чытаць далей

11 снежня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі на базе Публічнага цэнтра прававой інфармацыі прайшла выстава-дэманстрацыя «Человек имеет право», прымеркаваная да Сусветнага дня правоў чалавека. На мерапрыемства былі запрошаны вучні дзевятага класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Смаргонь”. Галоўны бібліёграф Ю.А. Лянкевіч пазнаёміла прысутных з прававымі дакументамі Рэспублікі Беларусь аб правах чалавека. Дзеці прынялі ўдзел у прававой гульні “Адгадай права”, даведаліся аб сваіх правах і абавязках. Замацаваць атрыманыя веды дапамагала віктарына “Да-Нет”.

Чытаць далей

1 снежня да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча “СНІД! Веды зберагуць жыццё” з фельчарам-валеёлагам ДУ “Смаргонскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Кундро Аленай Іванаўнай.
Сусветны дзень барацьбы са СНІДам з'явіўся, каб прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці і проста людзей да праблемы СНІДу, каштоўнасці чалавечага жыцця. Ён набыў статус штогадовай падзеі ў многіх краінах свету і дэманструе міжнародную салідарнасць у барацьбе з эпідэміяй ВІЧ/СНІДам.
Фельчар-валеёлаг расказала аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце, Рэспубліцы Беларусь і Гродзенскай вобласці, шляхах перадачы і некаторых уласцівасцях віруса. Увага ўдзельнікаў мерапрыемства была звернута на той факт, што веданне свайго ВІЧ-статусу – адна з умоў захавання здароўя.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi