Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Значимые события 2020 года

1 верасня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” прайшоў урок ведаў пад назвай “Я вырос здесь, и край мне этот дорог”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні з 10 і 11 “А” класаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Смаргоні”. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі, што ў кожнага з нас ёсць свая малая Радзіма – той куток зямлі, дзе нарадзіліся і выраслі. Была праведзена віктарына пад назвай: “Мой край”. Вядучыя ўзгадалі, што ў 2020 годзе споўнілася 180 гадоў з дня нараджэння Францішка Багушэвіча, а таксама 30 год з дня адкрыцця Літаратурна-мемарыяльнага музея-сядзібы Францішка Багушэвіча ў Кушлянах. Праглядзелі відэаролікі: “Францішак Багушэвіч. Запіскі на палях.”; “Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча.”. Прагучала песня “Спадчына” у выканні ВІА “Песняры”.

Чытаць далей

2 жніўня з нагоды фэсту ў Данюшаўскім касцеле Святой Троіцы ладзілася традыцыйнае свята вёскі Данюшава пад назвай “З любоўю і павагай да людзей”, падрыхтаванае работнікам філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”. На плошчы каля старажытнага касцёла сабраліся жыхары вёскі і шматлікія госці, якія з задавальненнем паслухалі аповед аб цікавай гісторыі святыні і вёскі Данюшава.
Гледачы цёпла і гасцінна прымалі кожны нумар канцэртнай праграмы, якую падрыхтавалі удзельнікі мастацкай самадзейнасці філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”. Парадавалі гледачоў і запрошаныя артысты – вакальная група сектара культуры і адпачынку “Бялкоўшчынскі Дом культуры” (кіраўнік І. Кундро) і саліст аддзела культуры і адпачынку “Жодзішкаўскі Дом культуры” Аляксандр Багданаў. Прысутныя дружна падтрымлівалі выступоўцаў, актыўна падпявалі артыстам і адказвалі на пытанні віктарыны. Шчырую падзяку артыстам выказаў пробашч Войстамскай парафіі ксёндз Вадзім Сурвіла.
Наведвальнікаў мерапрыемства таксама чакалі конкурсы, гульні, батуты, кірмаш салодкіх вырабаў і вырабаў народных майстроў.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi