Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Значимые события 2020 года

1 кастрычніка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбылася сустэча пад назвай “Самоварные задоринки”, прымеркаваная да Дня пажылога чалавека. На мерапрыемстве прысутнічалі людзі сталага ўзросту, для якіх прагучалі цёплыя словы, шчырыя пажаданні ад бібліятэкараў. Пастаянныя чытачы бібліятэкі Зінаіда Аляксандраўна Царык, Ніна Аляксандраўна Кудраўцава, Татьяна Аляксандраўна Ванеева прачыталі вершы. На працягу сустрэчы прысутныя даведаліся аб гісторыі ўзнікнення самавара, разам праінсцэніравалі верш Д. Хармса “Иван Иваныч Самовар”, адгадалі загадкі па тэме чаявання, з вясёлым настроем выканалі частушкі. Праслухалі песні пра самавар ў выканнані Н. Бабкінай, Л. Уцёсава і іншых. Закончылася мерапрыемства духмянай гарбатай і салодкімі пачастункамі.

Чытаць далей

29 верасня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбылося краязнаўчае падарожжа “Зямля, дзе пачаўся твой лёс” у рамках клуба “Залаты ўзрост”. Бібліятэкар расказала пра ўзнікненне вёскі Бялкоўшчына, пра тое, як людзі жылі даўней, чым займаліся і як адпачывалі. Шмат новага і цікавага пачулі аб роднай зямлі, прыродзе і сучасным жыцці ўдзельнікі мерапрыемства. Для гасцей была арганізавана кніжная выстава “Зямля мая, край маляўнічы”.

Чытаць далей

16 верасня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам і журналістам, ураджэнцам Смаргоншчыны Аркадзем Трафімавічам Жураўлёвым.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi