Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
dsgdfg345345.jpg

…Прыйшоў час кожнаму не толькі ўспомніць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі. Вельмі хочацца, каб дапамога ішла ад сэрца, стала ўласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветніцкай, творчай. Хто як можа і хто колькі можа. Залежыць ад магчымасцей, фантазіі і жадання кожнага. Настаў момант праявіць сябе і ўпісаць сваё імя ў гісторыю гэтай малой радзімы, гэтага кавалачка нашай зямлі.

           Аляксандр Лукашэнка

 

Мілы край мой,

Смаргоншчына – маці

Дзе высокія сцены бароў,

Дзе ляжаць дываны-сенажаці,

І бясконцае мора палёў.

         Дзе на беразе Віліі ўранку

         Песня сэрца кранае маё,

         Дзе дзяўчаты пяюць пра каханне,

         Пра дзявочае шчасце сваё.

                   Дзе харошыя слаўныя людзі

                   Сустракаюць усмешкай цябе,

                   Ты заходзь і гасцём у іх будзеш,

                   Будуць рады заўсёды табе!

Артур Цяжкі

 

Першая літара, першае слова і першы радок біяграфіі Смаргоні пазначаны яе Вялікасцю Гісторыяй у 1503 годзе. Выразна, вобразна, дакладна акрэсліў мінуўшчыну Смаргоні наш знакаміты паэт-зямляк Мар’ян Дукса:

Твае сляды ў стагоддзях засталіся,

Змагла прайсці праз буры і агонь.

Плыві, квітней і велічна свяціся

На хвалях часу, родная Смаргонь!

 

Так, сапраўды буры і агонь, неймаверна цяжкія выпрабаванні выпалі смаргонцам на крутых этапах гістарычнага шляху. Тут трагічна скрыжоўваліся лёсы патрыётаў і ворагаў, захопнікаў і вызваліцеляў. Бязлітасна спусташаючы горад, вёў на Маскву сваю армію Напалеон. І гэтым жа шляхам ён ганебна ўцякаў з Расіі, прыпыніўшыся ў Смаргоні і па-здрадніцку кінуўшы на гібель сваё войска.

Няўмольна жорсткім лёсам было наканавана смаргонскай зямлі і людзям перажыць крывавую трагедыю і на пачатку ХХ стагоддзя. З верасня 1915 да лютага 1918 г. тут праходзіў пярэдні рубеж руска-германскага фронту. У эпіцэнтры жорсткіх баёў аказаўся і 16-тысячны горад Смаргонь, які быў ушчэнт разбураны і зруйнаваны. Часопіс «Огонёк» (сакавік 1916 г.) змясціў фотаздымкі руінаў Смаргоні, а рэпартаж з месца падзей назваў «Мертвый город». І гэта была жудасная праўда. Калі пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора ў 1921 годзе горад Смаргонь увайшоў у склад Польскай дзяржавы, тут засталіся толькі 154 жыхары.  

Крывавую буру Першай сусветнай вайны, амаль 20-гадовы перыяд палітычнага і сацыяльна-эканамічнага прыгнёту польскай улады, ліхалецце Вялікай Айчыннай вайны, аднаўленне разбуранага фашыстамі краю – усе гэтыя выключна цяжкія этапы гістарычнага лёсу годна і мужна прайшлі землякі-смаргонцы разам з народам роднай Беларусі.  

І адрадзілі, аднавілі свой шматпакутны горад, які стаў выразна адметны і вядомы цяпер акуратным добраўпарадкаваннем, утульнасцю і чысцінёй, прыгажосцю і прывабнасцю. А яшчэ багатым, важкім плёнам вытворча-эканамічных, сацыяльна-культурных і духоўных пераўтварэнняў. Паспяхова развіваюцца прамысловасць і будаўніцтва, умацоўваецца і карэнным чынам абнаўляецца матэрыяльная база медыцынскіх, адукацыйных, культурных устаноў Смаргоншчыны.

На гасціннай Смаргонскай зямлі спакон веку жылі і жывуць цяпер прыгожыя душой і справамі людзі: шчырыя і сціплыя, працавітыя і добрыя, шчодрыя і чулыя, таленавітыя і мужныя… Тут узгадавалася кагорта слынных дзеячаў культуры і навукі, палітыкаў, паэтаў і пісьменнікаў, асветнікаў і вайскоўцаў. Сярод іх Міхал Клеафас Агінскі, Ян і Мечыслаў Карловічы, Францішак Багушэвіч, Мар’ян Дукса, Уладзімір Някляеў, Артур Цяжкі, Віктар Роўда, Лілія Трохалева, Леанід Мрочка, Уладзімір Церабун, Уладзімір Счасны…

І вельмі прыемна, што эстафету творцаў старэйшых пакаленняў ганарова нясуць далей іх нашчадкі, нашы сучаснікі. Яны беражліва захоўваюць і памнажаюць матэрыяльную і духоўную спадчыну роднага краю, шчыруюць рупнай працай на шчасце і росквіт любімай Айчыны.

ПЛАН дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” да Года малой радзімы на 2020 год

“Мая малая радзіма”

літаратурны вечар

з відэаглядам

Смаргонская раённая бібліятэка

1 кв.

студзень

“З любоўю да роднага краю”

Паэтычны вечар

Філіял “Гарадская бібліятэка № 1”

1 кв.

студзень

“Веліч роднай зямлі”

 

літаратурны вечар

Філіял “Гарадская бібліятэка № 2”

1 кв.

студзень

“Таямніцы Крэўскай гісторыі” старонка

віртуальнае падарожжа ў мінулае

Філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка”

1 квкв.

студзень

“Нашы знакамітыя землякі – юбіляры 2020 года”

краязнаўчая гадзіна з электроннай прэзентацыяй- календаром

Філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка”

 1 кв.

студзень

“Смаргонскі край”

краязнаўчая-віктарына

Філіял

“Жодзішкаўская сельская бібілятэка”

1 кв.

студзень

“Пад родным небам”

гульня-падарожжа

Філіял

“Лешчаняцкая сельская бібліятэка”

1кв.

студзень

 

“Истоки”

гадзіна гісторыі

Філіял “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб”

 

1 кв.

студзень

“Мэсія з роду Эфраіма”

прэзентацыя кнігі рэпрэсіраванага пісьменніка Мойшэ Кульбака

Смаргонская раённая бібліятэка

1 кв.

люты

“Ой, дайце ж мне смык – каб усюды граў” / да 180-годдзя з дня нараджэння Ф. Багушэвіча

 

 літаратурны партрэт

Філіял “Гарадская бібліятэка № 1”

1 кв.

люты

“Вішнева ў легендах і паданнях”

гадзіна краязнаўства

Філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка”

1 кв.

люты

“Паэт, паўстанец, патрыёт” / да 180-годдзя з дня нараджэння Ф. Багушэвіча

краязнаўчы зрэз

Смаргонская раённая бібліятэка

1 кв.

сакавік

“Абаронца праўды” / да 180-годдзя з/ дня нараджэння Ф.Багушэвіча

гучныя чытанні

Філіял ““Гарадская бібліятэка №2”

1 кв.

сакавік

“Ён адрадзіў жывое слова” / да 180-годдзя з дня нараджэння Ф. Багушэвіча

літаратурная гадзіна

Філіял “Лылойцінская сельская бібліятэка”

1 кв.

сакавік

“Прадвеснік адраджэння” / да 180-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча

літаратурная гадзіна

Філіял “Лылойцінская сельская бібліятэка”

1 кв.

 сакавік

“Родныя вытокі” / да 180-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча

літаратурная гадзіна

Філіял «“Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб”

2 кв.

сакавік

“Вобразы дзяцінства” / да 115-годдзя з дня нараджэння Я.М. Тайца

падарожжа па кнігам

Смаргонская раённая бібліятэка

2 кв.

красавік

“Дзіцячы пісьменнік са Смаргоні” / да 115-годдзя з дня нараджэння Я.М. Тайца

літаратурная гадзіна

Філіял “Жодзішкаўская сельская бібліятэка”

2 кв.

красавік

“Смаргонь і яе ўладары” /

 да 510-годдзя з дня нараджэння Юрыя Зяновіча

гадзіна краязнаўства

Філіял “Жодзішкаўская сельская бібліятэка”

2 кв.

красавік

 

 

Ён нарадзіў жывое слова” / да 30-годдзя адкрыцця літаратурнага музея Ф.Багушэвіча

паэтычная вечарына

Смаргонская раённая бібліятэка

2 кв.

чэрвень

“Вілія вандроўніка”

краязнаўчая сустрэча з аўтарам кнігі А. Касцючэнка ў рамках Года малой радзімы

Смаргонская раённаябібліятэка

2 кв.

чэрвень

“Мая вёсачка, сэрца майго часцінка”

краязнаўчая гадзіна

Філіял ““Вішнеўская сельская бібліятэка”

2 кв.

чэрвень

“Вёска мая, я часцінка твая”

віртуальнае падарожжа

Філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка”

2 кв.

чэрвень

“Гэта зямля твая і мая” / да Года малой радзімы

абласная акцыя “Чытаем разам”

Філіял “Жодзішкаўская сельская бібліятэка”

2 кв.

чэрвень

“Знакамітыя мясціны Беларусі” / да 30-годдзя з часу заснавання музея-сядзібы Ф.К. Багушэвіча

краязнаўчая прэзентацыя

Філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка”

3 кв.

ліпень

“Цікавыя звесткі” / да 30-годдзя з часу заснавання музея-сядзібы Ф.К. Багушэвіча

літаратурна-краязнаўчая гадзіна

 

Філіял “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб”

3 кв.

ліпень

 Прывітанне, зямляк!”

фестывальтворчасці пажылых я грамадзян у рамках брэндавага мерапрыемстваа

Філіял “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб”

3кв.

ліпень

“Жыццё ў творчасці” / да 65-годдзя А. Жамойціна

вечар-партрэт

Смаргонская раённая бібліятэка

3 кв.

жнівень

“У засені Крэўскага замка” / да 635-годдзя з часу ўтварэння Крэўскай уніі

гістарычны лабірынт

Філіял

“Гарадская бібліятэка № 1”

3 кв.

жнівень

“Пад знакам Лялівы”

інфармацыйная гадзіна ў рамках фестывалю-кірмашу “Кераміка Крэва”

Філіял

“Крэўская сельская бібліятэка”

3 кв.

жнівень

 

“Исторические виражи”   /да 635-годдзя з часу заснавання Крэўскай уніі

гістарычнае

міні-падарожжа

 

Філіял “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб”

3 кв.

жнівень

“Да мяне прытулілася слова” / да 65-годдзя А. Жураўлёва

            

сустрэча з пісьменнікам

Смаргонскаяраённая бібліятэка

3 кв.

верасень

“У Дабраўлянах – прытулку муз Х1Х ст.” / да 205-годдзя Г. Пузыні

гадзіна гісторыі

Філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка”

3 кв.

верасень

“Паланэз надзеі” / да 255-годдзя з дня нараджэння М.К. Агінскага

краязнаўчы эцюд

Філіял “Гарадская бібліятэка №1”

3 кв.

верасень

“Там, дзе гучалі паланэзы” / да 255-годдзя з дня нараджэння Агінскага Міхаіла Клеафаса

краязнаўчае падарожжа

Філіял “Гарадская бібліятэка №3”

3 кв.

верасень

 

““Зямля, дзе пачаўся твой лёс”

краязнаўчае падарожжа

Філіял “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка”

3 кв.

верасень

“Гераічная абарона Смаргоні ў Першую сусветную вайну” / да 105-годдзя з дня абароны Смаргоні

прагляд дакументальнага фільма

Філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка”

3 кв.

верасень

“Чароўна гучаў паланэз!“ / да 255-годдзя з дня нараджэння Агінскага Міхаіла Клеафаса

літаратурна-музычны вечар

Філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка”

3 кв.

верасень

“Паўночныя Афіны запрашаюць” / да 255-годдзя з дня нараджэння М.К. Агінскага

літаратурнаекафэзэлементамімайстар-класа

Смаргонская раённая бібліятэка

4 кв.

кастрычнік

“М.К.Агінскі і яго час” / да 255-годдзя з дня нараджэння Агінскага

літаратурна- музычная кампазіцыя

Філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка”

4 кв.

кастрычнік

“Апошні уладар Смаргоні” / да 300-годзя Караля Пшаздзецкага

гадзіна гісторыі

Філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка”

4 кв.

кастрычнік

“Смаргонь: старажытная і сучасная”

гістарычны экскурс

Філіял “Крэўская сельская бібліятэка”

4 кв.

кастрычнік

“Гістарычная асоба” / да 255-годдзя з дня нараджэння Агінскага Міхаіла Клеафаса

віртуальнае

падарожжа«ўгісторыю

Філіял “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб”

4 кв.

кастрычнік

“Всему начало здесь, в краю моем родном…”/ да 255-годдзя з дня нараджэння М.К. Агінскага

віртуальная экскурсія ў музей-сядзібу

Філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка”

4 кв.

кастрычнік

“Праз смугу стагоддзяў” / да 225-годдзя заснавання Мядзведжай акадэміі

гістарычны экскурс

Смаргонская раённая бібліятэка”

4 кв.

снежань

“Мастацкія творы аб малой Радзіме”

абласная акцыя “Чытаем разам”

Смаргонская раённая бібліятэка”

4 кв.

снежань

“Ці ведаеце вы свой край?”

віктарына ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам”

Філіял “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка”

4 кв.

снежань

“Паэтычны карагод Смаргоншчыны”

літаратурная гасцёўня ў рамках акцыі чытаем беларускую мастацкую літаратуру аб малой радзіме

Філіял “Войстамская сельская бібліятэка”

4 кв.

снежань





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi