Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Навiны бiблiятэк

4 верасня работнікі філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” наведалі 4 “Б” клас УА “Сярэдняя школа №7”, дзе правялі падарожжа ў часе “Жывое ў вяках беларускае слова…”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Вядучая расказала дзецям аб значнасці гэтага свята для культурнага жыцця нашай краіны, аб вядомых першадрукарах зямлі беларускай. Вучням прапанавалі сумесна намаляваць родную Беларусь. Але не фарбамі і алоўкамі, а словамі і паэтычнымі радкамі. Школьнікі ўдзельнічалі ў конкурсе “Мой народ”, падчас якога вызначалі станоўчыя якасці нашых суайчыннікаў. Быў зроблены агляд літаратуры, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветнікаў Беларусі.

Чытаць далей

1 верасня ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” прайшоў дзень ведаў “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Бібліятэку наведалі вучні 6-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №1”. Слайды электроннай прэзентацыі “Гісторыя Смаргоні. Твая малая радзіма” пазнаёмілі вучняў з самымі гераічнымі старонкамі гісторыі, значнымі падзеямі горада, якія адбываліся на працягу некалькіх стагоддзяў. Супрацоўнікі бібліятэкі распавядалі пра паходжанне назвы горада, пра людзей якія ўславілі наш край, пра традыцыі роднага краю. Была аформлена кніжная выстава, прысвечаная малой радзіме.

Чытаць далей

3 верасня Смаргонская раённая бібліятэка па запрашэнню ДУА “СШ №1” правяла мерапрыемства, прымеркаванае Году малой радзімы “Родная мова, як малітва”.

Вучні 9 “Б” класа ўспомнілі легенды і паданні роднага мястэчка, паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Гербы гарадоў Гродзеншчыны”, вядучыя прачыталі шмат лірычных вершаў, прысвечаных малой радзіме і Беларусі ўвогуле. Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi