Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
z40.jpg 1 верасня Смаргонская раённая бібліятэка плануе правесці літаратурна-музычную кампазіцыю “Родная мова, як малітва” на базе ДУА “Сярэдняя школа №7”. Гэта мерапрыемства прымеркавана да Дня ведаў і адбудзецца ў межах Года малой радзімы. Размова будзе весціся аб роднай мове, ведах, аб знакамітых людзях, якія нарадзіліся на Смаргоншчыне. Слайды электроннай прэзентацыі будуць суправаджаць мерапрыемства.

1 верасня ў чытальнай зале філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” для вучняў 6 і 10 класаў ДУА “Сярэдняя школа №1” адбудуцца ўрокі ведаў пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Мерапрыемства пройдзе ў межах Года малой радзімы. Слайды электроннай прэзентацыі “История Сморгони. Твоя малая родина” раскажуць аб гераічнай гісторыі нашага краю, яго традыцыях і аб сучаснасці Смаргоншчыны.

7 верасня супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запросяць чытачоў на літаратурную гадзіну “Поэзия совести и любви”, прысвечаную дню нараджэння Э. Асадава . Вядучыя паведаюць пра цікавыя факты жыцця паэта, акцэнтуюць увагу на асноўныя тэмы яго творчасці. На працягу сустрэчы будуць гучаць найбольш вядомыя вершы аўтара. Увазе прысутных будзе прадстаўлена электронная прэзентацыя “Сражаюсь, верую, люблю…”

12 верасня да Дня бібліятэк адбудзецца падвядзенне вынікаў ужо традыцыйнага раённага бібліятэчнага конкурсу. У гэтым годзе быў аб’яўлены конкурс «Литературное меню для библиогурмана». Кніг, прысвечаных ежы і ўсім яе праявам - мноства. Бібліятэкары пакажуць свае здольнасці прапанаваць чытачам даведацца, не адрываючыся ад чытання, пра арыгінальныя кулінарныя рэцэпты ад самога аўтара.

Удзельнікі конкурсу пазнаёмяць з творамі беларускіх, рускіх класікаў, сучасных аўтараў з творамі, у якіх прысутнічае кулінарны рэцэпт і паспрабуюць зацікавіць і прапанаваць членам журы і ўсім прысутным атрымаць гэтую кнігу.

15 верасня бібліятэкар філіяла “Сінькоўская сельская бібліятэка” запросіць старшакласнікаў, якім пара задумацца аб выбары прафесіі на ўрок- прафарыентацыю “И каждой профессии слава и честь». Гасцея чакае знаёмства з прафесіяй бібліятэкара, будзе праведзены бібліяграфічны прагляд “Прафарыентацыя вучняў”, прадстаўлена літаратура пра вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы і прапанава анкетаванне па выбару прафесіі.

21 верасня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбудзецца экалагічная віктарына “Вада – аснова жыцця” прысвечаная Сусветнаму дню мора. Прысутныя абмяркуюць незвычайныя марскія факты, пачуюць імены знакамітых марскіх першаадкрывальнікаў, даведаюцца пра безабаронных і небяспечных насельніках марскіх глыбінь, а таксама аб загадкавых марскіх легендах і паданнях. У праграме мерапрыемства будуць вясёлыя марскія загадкі, гульні і пазнавальная марская віктарына.

21 верасня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” на праваслаўную сустрэчу пад назвай “Образ, бережно хранимый”, прысвечаную нараджэнню Багародзіцы, будуць запрошаны члены аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг”, а таксама пажылыя чытачы бібліятэкі. Да ўвагі прысутных прагучать вершы і песні, будзе арганізавана выстава кніг. Святар Смаргонскага храма Праабражэння Гасподня айцец Аляксандр раскажа аб абразах Багародзіцы і дасць адказы на пытанні.

22 верасня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца прэзентацыя выданняў па сямейнаму выхаванню “Гармонія сямейных адносін”.

На мерапрыемстве для прысутных будзе прадстаўлена літаратура, артыкулы перыядычных выданняў сямейнай тэматыкі: выхаванне дзяцей, культура сямейных адносін, здаровы лад жыцця, арганізацыя вольнага часу, дзіцячай літаратуры.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi