Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
thumb.jpg З 10 па 14 лістапада, да Міжнароднага дня энергазберажэння, філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае на бібліятэчную акцыю “Знать. Помнить. Экономить”. Прысутныя атрымаюць шэраг карысных парад, як эканоміць электраэнергію ў хатніх умовах: на кухні, пры прыбіранні кватэры, пры карыстанні бытавой злектратэхнікай, кампютарам, тэлефонам і інш. Парады будуць раздрукаваны ў выглядзе кніжных закладак, якія атрымае кожны чытач пры наведванні бібліятэкі на працягу месяца.

11 лістапада ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” будзе праведзена пазнавальная гадзіна “Новый век, новые технологии, новые возможности”, прымеркаваная да Міжнароднага дня энергазберажэння. На працягу сустрэчы бібліятэкары раскажуць падлеткам аб тым, як паводзіць сябе ў небяспечных жыццёвых сітуацыях, як самастойна навучыцца не губляцца ў складаных выпадках, як весці сябе падчас прыродных з’яў: урагане, навадненнях, пажарах і інш. Для прысутных будзе праведзена гульня-віктарына “МЧС спешит на помощь”, прадэманстраваны відэаролік “Живи безопасно”. Мерапрыемства пройдзе пад дэвізам “Предупредить. Научить. Помочь.”.
11 лістапада ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца літаратурная гадзіна, прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі “Вобраз рэвалюцыі ў літаратуры”. На мерапрыемства будуць запрошаны вучні ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Войстамскі яслі-сад-базавая школа”. Дзеці даведаюцца, што адным з найлепшых помнікаў любой эпохі з'яўляюцца яркія і тэленавітыя творы. Госці мерапрыемства пазнаёмяцца з героямі твораў А.Гайдара, М.Багданавай, М.Лынькова, Я.Коласа, М.Гарэцкага. Прагучаць вершы У.Маякоўскага, Я.Купалы, С.Ясеніна.

18 лістапада ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбудзецца інфармацыйная гадзіна разважанняў “Курэнне ці здароўе – выбірайце самі”, прысвечаная Міжнароднаму дню адмовы ад палення. Супрацоўнікі бібліятэкі раскажуць, што бяспечных цыгарэт не існуе, растлумачаць, якую шкоду наносіць курэнне маладому арганізму і тым, хто яго акружае. Дзецям прапануюць паглядзець фільм пра шкоду палення ў падлеткавым узросце. Будзе аформлена кніжная выстава “Здароўе чалавека – багацце грамадства”.

18 лістапада філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на шок-урок “Злой волшебник табак”, прымеркаваны да Міжнароднага дня адмовы ад палення. Бібліятэкар пазнаёміць удзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй узнікнення тытуню і цыгарэтаў, праінфармуе пра тое, колькі ў свеце пакутуе і гіне людзей ад гэтай згубнай звычкі. Прысутныя даведаюцца аб страшных наступствах курэння, аб тым, што чалавек, які курыць, прыносіць шкоду не толькі сабе, але і навакольнаму асяроддзю. Будзе аформлена выстава “Компас у краіну здароўя”.

20 лістапада бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №2” падрыхтуюць калейдаскоп рэкамендацый “Как стать неболейкой”, паспрабуюць разам з прысутнымі вызначыць, ад чаго залежыць наша здароўе і яго захоўванне. Будзе аформлена тэматычная кніжная выства.

20 лістапада ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца прававая гадзіна “Как у всех других людей, есть права у малышей”, прысвечаная Сусветнаму дню правоў дзіцяці. З аповяду бібліятэкара можна будзе даведацца аб тым, чым для кожнага з нас важны гэты дзень. Дзецям будуць прапанаваны гульні, з якіх маленькія чытачы змогуць больш даведацца аб сваіх правах і абавязках.

20 літапада філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае на гадзіну права “Дети и родители, узнать себя не хотите ли?”, прымеркаваную да Сусветнага дня правоў дзіцяці. Бібліятэкар пашырыць веды дзяцей аб законах па правах дзяцей, пазнаёміць з дзіцячым прававым сайтам. Госці мерапрыемства пазнаёмяцца з фондам юрыдычнай літаратуры бібліятэкі. Да мерапрыемства будзе аформлена кніжная выстава.
21 лістапада да Сусветнага дня правоў дзіцяці ў філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка” пройдзе віктарына “Пропуск у свет права і закона”. Дзеці пазнаёмяцца з асноўнымі прававымі дакументамі: Дэкларацыяй правоў дзіцяці, Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Вучні замацуюць свае веды, адказаўшы на пытанні віктарыны. У ходзе мерапрыемства будзе вызначаны узровень наяўных ведаў у дзяцей пра свае правы.

27 лістапада, у шосты школьны дзень, у філіяле “Гарадская бібліятэка №3” пройдзе Дзень інфармацыі “Мой книжный друг”. Бібліятэкар філіяла правядзе для вучняў 8 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Смаргоні” экскурсію па бібліятэцы “Нужно знать, где что искать” і раскажа, у якім парадку растаўляюцца кнігі ў фондзе, зробіць бібліяграфічны агляд літаратуры з выставы “Сокровища книжных полок”. Юныя чытачы прымуць удзел у майстар-класе па рамонту кніг, адкажуць на цікавыя пытанні віктарыны “Любите ли вы читать?”.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi