Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
20211104_110159.jpg 4 лістапада ў час асенніх канікул філіял “Гарадская бібліятэка №3” наведалі дзеці са школьнага лагера з дзённым знаходжаннем “Школьный экспресс” ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні”. На бібліяграфічным уроку пад назвай “Книга и я – друзья навсегда” прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і правіламі карыстання электронным, алфавітным і сістэматычным каталогамі, а таксама краязнаўчай, літаратуразнаўчай і фактаграфічнай картатэкамі.
Бібліятэкар Краўчанка І.В. прапанавала прысутным прыняць удзел у бібліякешынгу. Гульня ў пошуках кніжных скарбаў праходзіла вельмі энэргічна і займальна. Дзеці рухаліся ад адной падказкі да другой, знаходзячы іх у алфавітным каталогу і ў кнігах на стэлажах. Вынік бібліятэчнага арыентавання – знаходжанне запіскі “Асноўныя бібліятэчныя тэрміны”, якія ўсе прысутныя паўтарылі разам з бібліятэкарам.
Быў праведзены конкурс малюнкаў “Весёлый каталожный ящик”, у якім дзеці актыўна прынялі ўдзел і атрымалі падарункі.

20211104_111916.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi