Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
обложка1.jpg
Адзін_народ.jpg.png 1. Адзін народ, адзіная Радзіма: паэзія, проза публіцыстыка / [укладальнік В. Шніп]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2021. – 278, [1] с., [4] л. каляр. іл. Кнігу «Адзін народ, адзіная Радзіма», якая выйшла ў Год народнага адзінства, склалі творы пісьменнікаў розных пакаленняў. У іх па-мастацку вобразна і дакладна адлюстраваны той час, калі яны былі створаны, слаўныя старонкі айчыннай гісторыі і сённяшні дзень роднай Беларусі.
3 20 2. Бадак, А. Ідэальны чытач: апавяданні, аповесці, запіскі на хаду / Алесь Бадак. – Мінск: Звязда, 2021. – 284, [2] с. У кнігу «Ідэальны чытач» увайшлі аповесці і апавяданні, пераважная большасць з якіх у розныя гады друкавалася на старонках не толькі айчынных, але і замежных перыядычных выданняў. Творы Алеся Бадака прыцягваюць да сябе ўвагу як цікавымі сюжэтамі, так і своеасаблівым аўтарскім стылем. Апошні раздзел кнігі складаюць «Запіскі на хаду» — эсэ, прысвечаныя актуальным пытанням літаратурнага жыцця, а таксама той пары, калі аўтар толькі пачынаў свой шлях у літаратуру. Для шырока кола чытачоў.
6 3. Гаўрыловіч, У. М. Сэрца сваё не падманеш...: трылогія / Уладзімір Гаўрыловіч. – Мінск: Беларусь, 2021. – 341, [2] с. У кнігу ўвайшлі тры раманы з палескага цыкла вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Гаўрыловіча. Творы ахопліваюць незабыўныя падзеі жыцця землякоў аўтара пачынаючы з 30-х гадоў мінулага стагоддзя, закранаюць перыяд Вялікай Айчыннай вайны і сённяшнія дні. Праз непаўторныя, у многім трагічныя лёсы палешукоў, якія насуперак усяму імкнуцца да шчасця, пісьменнік стварае шырокую панараму народнага быцця. Каханне і здрада, адданасць справе і абыякавасць да існага, імкненне да справядлівасці і пераадоленне ўсяго бесчалавечнага выяўляюць самыя розныя рысы характараў персанажаў, падкрэсліваючы: ніхто і нішто не можа скарыць наш народ, які жыве па адвечных законах дабра і справядлівасці
Krutagor E 4. Камароўскі, А. Крутагор'е: раман, аповесці / Алесь Камароўскі. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. – 287 с. Раман Крутагор'е прысвечаны 770-годдзю з часу бітвы (1249 г.) першага князя Вялікага княства Літоўскага Міндоўга з татара-мангольскім Койданам. Аповесць Радаслоўны лісток закранае вострыя дэмаграфічныя пытанні.
52944c33cb052d3c2cdd14d503e0f97d 5. Камейша, К. В. Астравы на сушы: аповесць, лірычныя запісы і мініяцюры, эсэ / Казімір Камейша. – Мінск: Беларусь, 2021. – 293, [2] с. Новую кнігу лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Казіміра Камейшы “Астравы на сушы” склалі аднайменная аповесць, у якой аўтар вяртае нас у сваё пасляваеннае дзяцінства, а таксама лірычныя запісы і мініяцюры “Паміж кубкам і вуснамі”. Гэта — новыя назіранні, роздум над перажытым, філасофскае асэнсаванне шматлікіх з’яў жыцця і прыроды. Асобны раздзел кнігі склалі эсэ, дзе аўтар займальна, з нечаканага боку распавядае пра жыцце і творчасць вядомых творцаў, якіх сам добра ведаў і з якімі сябраваў.
Img 20210903 112214 361 0 6. Клейнбарт, Л. М. Сустрэчы. Янка Купала = Встречи. Янка Купала: [да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, 145-годдзя з дня нараджэння Л. М. Клейнбарта] / Л. М. Клейнбарт; [укладальнікі: Н. В. Саевіч і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. Р. Ляшковіч; пераклад з рускай А. М. Карлюкевіча]. – Мінск: Звязда, 2021. – 348, [2] с. – (Адрасы Беларусі ў свеце). Сёмая кніга серыі «Адрасы Беларусі ў свеце» змяшчае ўспаміны пісьменніка, крытыка, публіцыста, журналіста (1875–1950) Л. М. Клейнбарта «Сустрэчы. Янка Купала», прысвечаныя аднаму з самых вядомых беларускіх паэтаў Янку Купалу, — вынік карпатлівай пошукавай і аналітычнай працы па вывучэнні, сістэматызацыі і ўвядзенні ў навуковы абарот матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. У манаграфіі ўзгадваецца вялікая колькасць асоб — пісьменнікаў, дзеячаў нацыянальнага адраджэння, культуры, простых людзей, а таксама фактаў і падзей. Яна дазваляе паглыбіцца ў рэаліі паўсядзённага жыцця Янкі Купалы, больш глыбока зразумець філасофію яго творчасці. На аснове пісьмаў паэта да Льва Максімавіча, якія выкарыстаны ва ўспамінах, можна адчуць яго душэўныя перажыванні, рэакцыю на падзеі, якія адбываліся ў той час ў краіне і яго асабістым жыцці.
Sneg 7. Марчук, Г. В. Мокры снег: раманы / Георгій Марчук. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. – 318 с. Герои романа «Мокрый снег» — люди разных профессий — актеры, фермер, философ, музыканты. Все они — наши современники, те, кто ищут духовную опору в противоречивом обществе богатых и бедных. Многие находят ее в вере, любви, семье. Автор поднимает вечные проблемы человека, который хочет преодолеть отчаяние, одиночество и угнетение духа. А читателю предоставляется возможность поразмышлять: может ли время влиять на судьбу личности и может ли духовная личность влиять на общество. Адресуется широкому кругу читателей.
Boocover 8. Праўдзін, В. А. Нелюбімыя гінуць: раман / Віктар Праўдзін. – Кн. 2: Спакушэнне. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2021. – 301, [1] с. Раман Віктара Праўдзіна "Нелюбімыя гінуць" — надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і ў значнай меры -- сентыментальны. У цэнтры ўвагі аўтара — лесы трох жанчын. Люба Анікейчык, прывабная вясковая беларусачка, ад побытавай безвыходнасці і няўдалага кахання вярбуецца на заробкі ў Германію, дзе ёй наканавана стаць сексуальнай забаўкай. Маладая чэчэнка Айшэ, нелюбімы муж-гвалтаўнік якой гіне, пакідаючы цяжарную жанчыну ва ўмовах вайны працягваць яго род. Мінчанка Марыя па віне п`янага мужа ў мядовы месяц трапляе ў аўтакатастрофу і застаецца бязногай калекаю. Ад нявесты зняволены ў турме нарачоны адмаўляецца, спустошаная маральна жанчына ідзе на шлях распусты. У рамане чаргуюцца нямецкія, чэчэнскія, беларускія раздзелы-карціны, сюжэт востры, напружаны. У кнігу ўключана таксама вядомая далёка за межамі Беларусі дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць "Эксгумацыя".
14 9. Шабовiч, М. Пад маміным крылом...: выбраныя творы / Мікола Шабовіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2021. – 302, [1] с. Кнігу Міколы Шабовіча «Пад маміным крылом…» склалі лепшыя творы паэта, напісаныя на працягу 45 гадоў літаратурнай дзейнасці. Тут і шчырыя прызнанні ў любові да радзімы — сінявокай Мядзельшчыны, і трапяткія прызнанні ў каханні да Жанчыны (гэтая тэма, бадай, цэнтральная ў творчасці М. Шабовіча). Асобным раздзелам прадстаўлены створаныя ў студэнцкія гады вершы, якія не ўключаліся ў папярэднія кнігі.
34 Kopiya 3 10. Саламаха, У. П. З любоўю і дабром: артыкулы, эсэ, дыялогі, роздумы / Уладзімір Саламаха. – Мінск: Звязда, 2021. – 462, [1] с. Публіцыстычная кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра САЛАМАХІ «З любоў'ю і дабром», сцвярджаецца пісьменнікамі дзеля прыгажосці, дабрыні і святла, дзеля гуманістычнага развіцця свету. Уладзімір Саламаха імкнецца звярнуць увагу на тыя здабыткі ў айчыннай літаратуры, якія скіраваны на выхаванне чытача. Узнёсла і захоплена піша аўтар пра найлепшае, станоўчае, пра пэўныя мастацкія арыенціры. У полі зроку — творчасць і сучаснікаў, і класікаў. Пра творчасць апошніх расказвае з пункту гледжання судакранання з сучаснасцю.
10959106 0 11. Созвучие: альманах / [составители: А. Карлюкевич, В. Шнип; редакционный совет: А. Черота и др.; вступительная статья А. Карлюкевича]. – Минск: Звязда, 2021. – 397, [1] с. Альманах «Созвучие» представляет прозаиков, поэтов, переводчиков и литературных критиков не только из Беларуси и республик Российской Федерации, а и писателей Сербии, Бангладеш, Казахстана, Туркменистана, Узбекистана, которые плодотворно сотрудничают с писателями Беларуси и Российской Федерации. Произведения, вошедшие в альманах, ярко характеризуют дружбу литератур и народов.
Boya 12. Чергинец, Н. И. А он не вернулся из боя: [роман] / Николай Чергинец; [литературная обработка Е. Бобок; художник А. Звонарев]. – Минск: Звязда, 2021. – 437, [1] с. В книге известного автора Николая Чергинца рассказывается о трагических и героических судьбах советских солдат - совсем еще молодых парней, прошедших войну в Афганистане, муки плена, неоднозначное отношение к вернувшимся с этой войны на Родине. Путь домой главного героя романа Андрея Бровикова оказывается очень долгим. Но его родные - мать, жена, дочка все эти годы не теряют надежды, ждут его, не желая смириться с формулировкой "пропал без вести". Для широкого круга читателей.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi