Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
20210324_112259.jpg 24 сакавіка Смаргонская раённая бібліятэка правяла вечар-сустрэчу “Народнай творчасці руплівая ахоўніца” да 80-годдзя з дня нараджэння Соф’і Іванаўны Лазар, якая больш за дваццаць гадоў узначальвала аддзел культуры Смаргонскага райвыканкама. З віншавальнымі словамі да юбіляра звярнуліся Т.М.Ражэва, начальнік аддзела культуры, С.М.Афанасьева, дырэктар Смаргонскай раённай бібліятэкі, калегі і сябры А.Л.Дыро, З.К.Варпаховіч, Н.І.Траццяк. Гучалі любімыя вершы Соф’і Іванаўны аб роднай Смаргоншчыне, ліліся песні ў выкананні І.У.Кавальскага і А.В.Давыдзенкавай. Сама віноўніца мерапрыемства расказала аб сваім дзяцінстве, аб марах, аб папраўках, якія лёс унёс у яе жыццё. Кіраўнік народнага хора імя М.К.Агінскага Лях А.П. пад акампанемент Бортніка В.У. пажадаў юбіляру “быць любімай, быць шчаслівай і не толькі ў гэты дзень”. Знакаміты скульптар Церабун У.В. падарыў Соф’е Іванаўне сваю карціну.

20210324_113817.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi