Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
прэзентацыя кнігі 3.jpg 23 красавіка ў Смаргонскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі “Мастацтва не мае межаў” з нагоды вялікай падзеі – выхада ў свет кнігі-альбома “Веліч малой Радзімы”, прысвечанай жыццю і творчасці таленавітай мастачкі са Смаргоні Ліліі Уладзіміраўны Трохалевай. Госці мерапрыемства сустрэліся са стваральнікамі кнігі Уладзімірам Васільевічам Церабуном, Галінай Францішкаўнай Антонавай, Дзмітрыем Аляксандравічам Ярмаком, ад якіх даведаліся, што натхніла на стварэнне гэтай кнігі, які шлях яна прайшла ад самой ідэі стварэння да нашых удзячных рук. Прагучалі дасланыя водгукі першых чытачоў, сярод якіх і дачка Ліліі Трохалевай – Валянціна. Са словамі віншавання выступілі начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Т.М.Ражэва, намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Г.П.Бычко, дырэктар ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка” С.М.Афанасьева, былы начальнік аддзела культуры С.І.Лазар, былая настаўніца рускай мовы В.І.Андрушчанка і іншыя. Юныя выканаўцы УА “Смаргонская музычная школа мастацтваў імя М.К.Агінскага” Ксенія Антонава і ўзорны струнны ансамбль “Заводные смычки” падаравалі музычныя нумары.

прэзентацыя кнігі 1.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi