Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
1_1.jpg 21 ліпеня філіял “Гарадская бібліятэка №1” сумесна з філіялам “Гарадская дзіцячая бібліятэка” у рамках абласнога праекта “ЛітФэст” правялі літаратурнае падарожжа “Волшебных слов чудесный миг”. Разам з дарослымі дзеці адправіліся ў дзівосную краіну казкі, дзе іх чакалі сустрэчы з вядомымі казачнымі героямі, цікавыя конкурсы і віктарыны “Сказочная буква”, “НЕ обманись”, “Сказочная викторина”, “Угадай сказку по отрывку”. На працягу мерапрыемства дзеці чыталі ўрыўкі з вядомых казак і вершаў, з задавальненнем адгадвалі прадметы з “Волшебного ларца”. Вялікую цікавасць выклікала пастаноўка казкі “Кот, петух и лиса” лялечнага тэатра “Праменьчык” гарадской дзіцячай бібліятэкі. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у музычнай размінцы “Адпачні і патанцуй”. Увазе прысутных была прадстаўлена выстава-прагляд “Да ведаў з кнігай і бібліятэкай”. У канцы сустрэчы дзеці атрымалі прызы і салодкія падарункі.

4.jpg
2_1.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi