Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
1.jpg 4 жніўня з 11.00 да 12.00, у дэндрапарку Смаргонскага вопытнага лясгаса мікрараёна “Заходні”, супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №3” ладзілі бібліяпікнік “По книжным тропинкам лета”. Мерапрыемства праходзіла ў рамках абласнога праекта “ЛітФэст”. Вядучыя прапанавалі дзеткам з ДУА “Яслі-сад № 10 г.Смаргоні” прыняць удзел у вандраванні па кніжным царстве.
На прыпынку “Прояви смекалку” хлопчыкі і дзяўчынкі збіралі пазлы па кнізе В.Суцеева “Под грибом”, на прыпынку “Интересные книги для самых маленьких” пазнаёміліся з кнігамі з выставы, пагарталі рознакаляровыя старонкі, паслухалі літаратурныя вершы-загадкі, займальныя скарагаворкі. Дзеці адправіліся ў падарожжа з мядзведзем Чытайкай на прыпынку “Волшебный ковёр-самолёт”. Рухомыя гульні “Назови своё имя, мамы и папы”, “Назови овощ”, “Назови героя сказки” чакалі гасцей на прыпынку “Подвижные игры”. Малюнкі мелам на асфальце сталі апошнім конкурсам мерапрыемства на прыпынку “Краски лета на асфальте”, за які кожны маленькі ўдзельнік атрымаў салодкі падарунак.


2_.jpg
6.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi