Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
С книгой на природу1.jpg 11 жніўня ў гарадскім парку філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” правёў бібліяпікнік “С книгой на природу” у рамках абласнога праекта “ЛітФэст”. Мерапрыемства было прысвечана Сусветнаму дню котак.
У госці да бібліятэкараў завіталі маленькія выхаванцы ДУА “Яслі-сад №8 г.Смаргоні”. Вядучыя расказалі дзецям, што каты – адны з самых загадкавых жывёл, якія жывуць на зямлі, пазнаёмілі з асаблівасцямі, павадкамі і фактамі з жыцця пухнатых сяброў.
Падчас падарожжа па старонках кніг, якія былі прадстаўлены на выставе “Всего понемножку о котах и о кошках”, хлопчыкі і дзяўчынкі ўспаміналі літаратурных катоў і котак, расказывалі пра сваіх хатніх выхаванцаў, як іх даглядаць і выхоўваць, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі.
Госці мерапрыемства з задавальненнем гулялі ў гульню “Верю – не верю”, паспрабавалі стаць акцёрамі і па ролях разыгралі казку “Рэпка”, адлюстравалі павадкі катоў. Рухомыя гульні для дзяцей правёў Правазнайка.
У канцы сустрэчы маленькія ўдзельнікі атрымалі прызы і салодкія падарункі. А таксама паабяцалі, што будуць добра даглядаць сваіх хатніх сяброў і добра адносіцца да ўсяго навакольнага асяроддзя.


С книгой на природу2).jpg
С книгой на природу3.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi