Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
voistmdayrodyaz1.jpg 19 лютага ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбыўся літаратурны вечар пад назвай “Святло роднага слова”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемства былі запрошаны вучні ДУА “Войстамскі яслі-сад-базавая школа”.
Мерапрыемства распачалося вершам М.Танка “Родная мова”, які прачыталі вучні 5 класа Яраслаў Івашкевіч, Данііл Горбач і Павел Рапацэвіч. Вядучы Ілля Мінкевіч расказаў аб гісторыі развіцця нашай мовы і пра тое, што гэта найвялікшы народны скарб, частка чалавечай культуры і гістарычнай спадчыны. Дзеці даведаліся, чаму менавіта 21 лютага абраны днём святкавання. Таксама на мерапрыемстве прагучалі вершы Н.Гілевіча, К.Цвіркі, У.Дубоўкі, П.Бітэля.

voistmdayrodyaz2.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi