Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
k7IEfkUCOm8.jpg 17 верасня філіялам “Войстамская сельская бібліятэка” праведзены круглы стол пад назвай “Мы вместе”, прысвечаны Дню народнага адзінства. Мерапрыемства наведалі вучні ДУА Вучэбна-педагагічнага комплекса “Войстамскі яслі-сад-базавая школа”. З вуснаў бібліятэкара дзеці даведаліся пра новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, і чаму менавіта яго святкуюць 17 верасня. Вучні з цікавасцю слухалі пра жыццё бларускага народа з 1921 па 1939 гады, калі на тэрыторыі нашай краіны панавала польская ўлада: як зачыняліся беларускамоўныя школы, ліквідаваліся беларускія выдавецтвы, бібліятэкі, забараняліся народныя гулянні. Беларусы нават не прызнаваліся аддзельным народам. Дзеці даведаліся што уяўляў сабой Бяроза-Картузскі канцлагер і якія здзекі пераносілі беларусы, якія з'яўляліся яго вязнямі.
І ў нашай сучаснасці кожны павінен ведаць, што нас аб'ядноўвае і імкнуцца бачыць нашу краіну незалежнай, моцнай, суверэннай, самастойнай.

4N00v8fncaA.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi