Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
дзень роднай мовы.jpg 19 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбыўся альманах роднай мовы “Жыві, наша мова!”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Мерапрыемства наведалі вучні 7 “Б ” класа ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Смаргоні”. Бібліятэкар расказала прысутным пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, пра цяжкі і складаны шлях у яе развіцці, пазнаёміла з выказваннямі беларускіх дзеячаў пра родную мову на аснове літаратурных і музычных твораў. Супрацоўнікі бібліятэкі зрабілі агляд літаратуры з кніжнай выставы “Радзіма на старонках кніг”. Госці мерапрыемства паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне “Любім і шануем родную беларускую мову” і “Беларуская казка – розуму падказка”.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi