Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
thumb.jpg 1 чэрвеня ў рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню абароны дзяцей, у гарадскім парку супрацоўнікі філіялаў “Раённая дзіцячая бібліятэка” і “Гарадская дзіцячая бібліятэка” арганізуюць бібліятэчны прайм-тайм “Яркие краски счастливого детства”. Для гасцей свята будуць прапанаваны: летняя чытальная зала пад адкрытым небам “Литературная ПАРКовка”, квэст у чамадане “Сказка мудростью богата”, гульнявы кірмаш “Первоиюньский кураж”, выстава-хобі “Досуг для ума и рук”, інтэрактыўны спектакль па рускай народнай казцы “Царевна Несмеяна” у пастаноўцы лялечнага тэатра “Праменьчык”. Пазнаёміцца з навінкамі дзіцячай літаратуры можна будзе на выставе-настроі “Добрый мир любимых книг ”.

1 чэрвеня ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” у рамках свята дзяцінства “Лето, солнце, дружба – вот, что детям нужно”, прымеркаванага да Міжнароднага дня абароны дзяцей, бібліятэкар правядзе конкурс малюнкаў на асфальце “Под небом голубым, под солнцем золотым”. Юным мастакам будзе патрэбна намаляваць свайго любімага літаратурнага героя і нагадаць прысутным, як называецца кніга і хто аўтар. Бібліятэкар правядзе для прысутных абзор літаратуры з выставы.

1 чэрвеня філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае ўсіх жадаючых на ўрок-гульню “Школа безопасности”, прымеркаваную да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Гасцей мерапрыемства чакаюць гульні, загадкі, віртуальнае падарожжа па станцыям “Историческая”, “Автоэрудит”, “Сообразительная”, “Пословиц и поговорок”, “По сказкам и мультфильмам”, “Заключительная”. Бібліятэкар правядзе агляд літаратуры з выставы.

2 чэрвеня Смаргонская раённая бібліятэка запрашае ў літаратурна-музычную гасцёўню “Сустрэчы” на прэзентацыю новай кнігі Галіны Антонавай “Месца пад сонцам”. Кніга пра глыбокіх, душэўных і таленавітых смаргонцаў, для якіх сонца не пашкадавала сваёй энергіі. Сапраўдных прафессіяналаў, якія развіваліся і прадаўжаюць развівацца. Лёсы герояў кнігі: ксяндза, каваля, баяніста, ганчара, мастака па аэраграфіі, настаўніка, каралевы фінтнэс-залы, выхавальніцы не пакінуць абыякавымі гасцей мерапрыемства.

2 чэрвеня філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” запрашае на літаратурна-пазнавальную гульню “Правы дзіцяці вачыма дзяцей”, прымеркаваную да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Юныя чытачы ў гульнёвай форме пазнаёмяцца з асноўнымі палажэннямі “Дэкларацыі правоў дзіцяці”, прымуць удзел у конкурсах “Зашыфраваныя правы” і “Прававыя прыказкі”. Бібліятэкары прапануюць прааналізаваць прававыя выпадкі, у якія пападаюць любімыя казачныя героі. Маленькія чытачы праслухаюць вершы пра правы і абавязкі сваіх аднагодак.

2 чэрвеня філіял “Гарадская бібліятэка №1” запросіць вучняў спартыўнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 5 г.Смаргоні” на экалагічную пляцоўку “Нам этот мир завещено беречь”, прысвечаную Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя. Удзельнікаў чакае займальнае завочнае падарожжа па самых прыгожых прыродных кутках Беларусі. Школьнікі прымуць удзел у віктарыне “Знаешь ли ты?”, экаразмінцы “Экомячик” і інтэрактыўнай гульні “Экологический светофор”. Будзе праведзена экалагічная акцыя “Спыніцеся! Другой зямлі не будзе.”

2 чэрвеня філіял “Гарадская бібліятэка №3” запросіць вучняў школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні” на гутарку-гульню “Дети без прав – страна без будущего”, прысвечаную да Міжнароднага дня абароны дзяцей. На працягу мерапрыемства будуць гучаць вершы, прысутным будзе прапанавана паглядзець відэаролік “Азбука прав ребёнка” і прыняць удзел у конкурсе малюнкаў прававой тэматыкі.

3 чэрвеня бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №2” запрашаюць усіх жадаючых адправіцца ў літаратурную вандроўку “Экоград”, прысвечаную Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя. Удзельнікі мерапрыемства пройдуць па літаратурна-пазнавальных прыпынках “Лесная”, “Озерная”, “Транспортная”, “Мой дом”, дзе ім давядзецца выконваць розныя заданні, якія навучаць іх беражліва адносіцца да навакольнага асяроддзя.

4 чэрвеня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня абароны дзяцей адбудзецца гульнёва-забаўляльная праграма “Пусть нашим детям солнце ярко светит!”. Удзельнікі мерапрыемства даведаюцца аб тым, якія юрыдычныя дакументы рэгулююць правы дзіцяці, аб праве на жыццё, абарону, адпачынак і якое самае галоўнае права мае кожны чалавек, адгадаюць загадкі, прымуць удзел у віктарыне і конкурсе “Улыбка детства”. Бібліятэкар правядзе агляд літаратуры з выставы.

4 чэрвеня філіял “Кушлянская сельская бібліятэка” у час летніх канікул запрашае ўсіх жадаючых на гульнёвую праграму “Брось “мышку”, возьмі кніжку!”, прысвечаную Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Удзельнікі мерапрыемства адправяцца ў займальнае падарожжа па кніжнай краіне, дзе сустрэнуцца з любімымі літаратурнымі героямі, прымуць удзел у гульнях і віктарынах, пазнаёмяцца з кніжнай выставай. Бібліятэкар правядзе агляд навінак літаратуры.

9 чэрвеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца гульнёва-забаўляльная праграма “Яркія фарбы дзяцінства”, прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Мерапрыемства наведаюць дзеці школьнага лагера “Маленькая краіна” ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Войстамскі яслі-сад-базавая школа”, для якіх бібліятэкарам будуць падрыхтаваны цікавыя спартыўныя і інтэлектуальныя гульні і конкурсы.

11 чэрвеня ў філіяле “Залеская сельская бібліятэка” пройдуць гучныя чытанні “Мудрые сказки” ў рамках клуба “Сямейная акадэмія”. Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць літаратурныя віктарыны, гучныя чытанні твораў, адгадванне загадак. Кожны з прысутных зможа атрымаць асалоду ад гучання мовы, бо чытанне ўслых – гэта спосаб узаемадзеяння з навакольным светам і магчымасць перадачы сваіх эмоцый іншаму чалавеку. Прысутныя пашыраць свой кругагляд і ўзбагацяць маральна-эстэтычны досвед, пазнаёмяцца з новымі цікавымі кнігамі з выставы.

12 чэрвеня ў філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка” адбудзецца адкрыццё летніх чытанняў “Гуляйце, адпачывайце ды чытаць не забывайце”. Дзеці будуць мець магчымасць паўдзельнічаць у гульнях, збіраць вершы па прапанаваных фрагментах, пабываюць у цікавым падарожжы па краіне казак і апавяданняў, прымуць удзел у конкурсах і жартоўных размінках. Бібліятэкар правядзе агляд літаратуры з выставы.

23 чэрвеня філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на краязнаўчую гадзіну “Вішнева ў люстэрку часу”. На выставе “Мне пашчасціла радзіцца тут і жыць” будуць прадстаўлены матэрыялы па краязнаўству. Бібліятэкар прапануе праглядзець відэафільм “Вёска мая, часцінка твая”, пазнаёміць прысутных са знакамітымі людзьмі краю, прагучаць легенды і паданні Вішнеўскай зямлі, вершы мясцовых паэтаў-аматараў.





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi