Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
20221123_105350.jpg 23 лістапада ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” адбылася сустрэча “Чистой душе – чистое слово” з удзелам членаў клуба “Ліра” і святара Спаса-Праабражэнскай царквы А.Рэзановіча. Яе тэмай стала брыдкаслоўе. Вядучая А.Васілеўская растлумачыла значэнне слова “брыдкаслоўе”, звярнуўшыся да слоўніка У.Даля, паведала пра даследаванні вучоных па гэтай праблеме. А далей слова ўзяў настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма протаіерэй Анатоль Рэзановіч, які з пазіцыі рэлігійнага ўспрымання адзначыў негатыўны ўплыў кепскіх слоў на ўнутраны свет і здароўе чалавека, даў парады, як падтрымліваць імідж годнай асобы, як важна ўсведамляць і берагчы свой аўтарытэт. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю слухалі святара, падтрымлівалі размову, задавалі пытанні. Для гасцей гучалі прыказкі, прымаўкі па тэме, вершы В.Шэфнера, М.Матусоўскага.

20221123_104956.jpg
20221123_100840.jpg
IMG_20221123_104054.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi