Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик .jpg 1 снежня на працягу дня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” будзе арганізаваны Дзень інфармацыі “ВИЧ/СПИД: думай о последствиях”, прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. На працягу мерапрыемства бібліятэкары паведаюць чытачам аб гісторыі ўзнікнення ВІЧ, аб важных жыццёвых каштоўнасцях чалавека, аб прычынах і трагічных выніках гэтай хваробы. Слайды мультымедыйнай прэзентацыі “СПИД: знать, чтобы жить”, пазнаёмяць з статыстычнымі дадзенымі па ВІЧ/СНІД у краіне і ў раёне. Прысутныя змогуць паўдзельнічаць у гульні “Мозговой штурм”, трэнінгу “Стремись к нулю”, інфарм-віктарыне “Не подвергай себя риску”. Завяршыцца сустрэча акцыяй “Будь в теме”.

1 снежня у філіяле “Гарадская бібліятэка №2”, да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, пройдзе інфармацыйнае паведамленне “Жизнь стоит того, чтобы жить” з аднаіменнай выставай-напамінам. Удзельнікі мерапрыемства дазнаюцца аб хваробах СНІД і ВІЧ, а таксама аб спосабах перадачы гэтых захворванняў. Замацаваць атрыманыя веды дапаможа віктарына “Здаровы лад жыцця”.

1 снежня філіял “Гарадская бібліятэка №3” запрашае на інфармацыйную гадзіну пад назвай “Предупреждён – вооружён”, прысвечаную Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. На мерапрыемства будуць запрошаны вучні 10 класа ДУА “Гімназія г.Смаргоні”. Перад падлеткамі выступіць ўрач-эпідэміёлаг і раскажа аб праблеме СНІДу ў Смаргонскім раёне. Дзецям будзе прапанавана разгадаць крыжаванку, адказаць на пытанні віктарыны, паглядець некалькі відэаролікаў. У канцы размовы прагучыць верш-заклік у выкананні вучняў аб правільным стаўленні да жыцця.

1 снежня філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” запрашае школьнікаў на гутарку “Прафілактыка СНІД формамі бібліятэкі”, прымеркаваную да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Спецыяліст ДУ ”Смаргонскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” раскажа вучням, якую небяспеку нясе сіндром набытага імунадэфіцыту (СНІД), паведаміць статыстычную інфармацыю пра стан захворвання па раёну і па вобласці, пазнаёміць вучняў з мерамі прафілактыкі і шляхамі ВІЧ-інфіцыравання. Супрацоўнікі бібліятэкі прадставяць прэзентацыю “СПІД – смяротная пагроза чалавецтву”. Напрыканцы мерапрыемства прысутным будзе прапанавана выказаць свае думкі аб праблеме СНІДу і паўдзельнічаць у віктарыне “Што ты ведаеш пра СНІД”, каб замацаваць веды аб гэтым захворванні. Да мерапрыемства будзе аформлена тэматычная выстава “Не памірайце ад невуцтва”.

1 снежня бібліятэкар філіяла “Сінькоўская сельская бібліятэка” прапануе чытачам наведаць гадзіну-перасцярогу “Пока беда не постучала в двери”, прысвечаную Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Фельдшар ФАПа аг.Сінькі Міжыгурская Т.М. раскажа аб мерах прафілактыкі, актуальнасці праблемы СНІДа і эфектыўных спосабах папярэджвання заражэння, таксама адкажа на пытанні гасцей.

3 снежня філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае чытачоў на прэзентацыю карцін “I рук, і сэрца шчодры i дар” Вутовiч Юліі Чаславаўны, даўняй сяброўкi бiблiятэкі, актыўнай чытачкі, чалавека моцнай сілы волi i духа. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня інвалідаў. Жанчына, нягледзячы на свае фiзiчныя недахопы, не толькi сама сябе абслугоўвае, але і займаецца творчасцю. Да мерапрыемства будзе падрыхтавана выстава работ Юліі Чаславаўны.

4 снежня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца ўрок міласэрнасці “Мы свет нясём у сваім сэрцы”, прымеркаваны да Міжнароднага дня інвалідаў. Бібліятэкар паведаміць пра тое, якія правы і абавязкі маюць інваліды, якія шляхі вырашэння іх клопатаў можна знайсці, якія законы існуюць у нашай рэспубліцы па абароне правоў інвалідаў, якая дапамога з боку дзяржавы і людзей аказваецца інвалідам, як кожны з нас можа дапамагчы ім палегчыць і палепшыць іх жыццё. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар разам з прысутнымі паразважаюць пра міласэрнасць, узаемаразуменні, пра пачуццё спагады і суперажывання.

7 снежня Смаргонская раённая бібліятэка запрашае на Дзень інфармацыі “Закон і я”, прымеркаваны да Дня правоў чалавека. У рамках мерапрыемства адбудзецца сустрэча з юрыстам, на працягу якой будуць падрабязна адлюстраваны прававыя пытанні дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія тычацца правоў і абавязкаў моладзі.

10 снежня ў філіяле “Крэўская сельская бібліятэка” пройдзе прававы час “Па лабірынтах права”, прымеркаваны да Дня правоў чалавека. Бібліятэкар раскажа аб гісторыі паходжання свята, азнаёміць з прававой літаратурай па дадзенай тэматыцы. Будуць асветлены такія тэмы, як усеагульная гісторыя правоў чалавека і чаму важны гэты дзень, міжнародныя і нацыянальныя дакументы аб правах чалавека, правы чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, правы і абавязкі грамадзян нашай краіны, традыцыі свята і яго глабальныя ідэях.

17 снежня фiлiял “Вішнеўская сельская бiблiятэка” запрашае ў літаратурнае падарожжа “Страна детства Эдуарда Успенского”, прымеркаванае да 85-гаддзя з дня нараджэння расійскага пісьменніка Эдуарда Успенскага. Удзельнікаў мерапрыемства чакае цікавае, вясёлае і займальнае падарожжа па творах, прагляд мультфільма і агляд літаратуры з выставы “Страна детства Эдуарда Успенского”.

17 снежня ў філіяле “Кушлянская сельская бібліятэка-клуб”, у рамках аматарскага аб’яднання “Ля каміна”, пройдзе тэматычны вечар-сусутрэча, “Разговор за чашкой чая”, прымеркаваны да Міжнароднага дня гарбаты. У мерапрыемстве размова пойдзе пра гісторыю гарбаты, якая будзе дапоўнена выставай “Всё о чае” і тэст-віктарынай “А знаете ли вы?..”

28 снежня супрацоўнікі бібліятэк-філіялаў запросяць школьнікаў у літаратурнае падарожжа “Новогодняя сказка”. Дзед Мароз, Снягурка і казачныя героі прапануюць дзецям прыняць удзел у рухомых гульнях, цікавых конкурсах і эстафетах, вадзіць карагод каля святочнай ёлкі.

29 снежня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка”, у рамках клуба “Гаспадыня”, адбудуцца святочныя вячоркі “Насталі святкі – заспявай Калядкі”, прымеркаваная да Нараджэння Хрыстова. На мерапрыемства будуць запрошаны ўдзельнікі клуба “Гаспадыня”. Акрамя калядных песень размова будзе ісці пра гісторыю свята, яго традыцыі, як правільна накрываць стол на Каляды, пра вячэру на Куццю, калядныя прыкметы і цуды.





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi