Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик .jpg 4 студзеня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца пазнавальная гадзіна “Волшебство Нового года…”. Бібліятэкар пазнаёміць гасцей мерапрыемства з гісторыяй святкавання Новага года ад старажытнасці і да нашых дзён, з народнымі традыцыямі і абрадамі. З аповяду бібліятэкара дзеці даведаюцца аб тым, калі ўпершыню прыбралі навагоднюю прыгажуню – елку, аб з’яўленні Дзеда Мароза і Снягуркі. Бібліятэкар падрыхтуе конкурс “Новогодняя поделка”, з дапамогай якога дзеці змогуць прадэманстраваць выраб, зроблены сваімі рукамі. Напрыканцы мерапрыемства дзеці атрымаюць салодкія падарункі.

5 студзеня філіял “Гарадская бібліятэка №3” правядзе навагоднюю сустрэчу “В Новый год за сказкой” для дзяцей, якія на канікулах наведваюць школьны лагер ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні”. Бібліятэкары прапануюць усім разам падрыхтаваць сюрпрыз Дзеду Марозу і напісаць “Кнігу казак”, каб дзядуля яе чытаў халоднымі зімовымі вечарамі. Падчас размовы будзе праведзена віктарына, прагучаць вершы, пройдуць конкурсы.

5 студзеня філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” правядзе экскурсію “Стань читателем, дружок” для выхаванцаў ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Сінькоўскі яслі-сад-сярэдняя школа”. Праз казку бібліятэкар раскажа пра бібліятэку і правілах карыстання кнігай.

8 студзеня філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае чытачоў на гадзіну мастацтва “Гімн чалавечай прыгажосці”, прымеркаваную да 150-годдзя з дня нараджэння знакамітага расійскага мастака Барыса Кустодзіева. Бібліятэкар раскажа пра чалавека невычарпальнай энергіі жыццялюбства. Нягледзячы на тое што апошнія гады жыцця мастак працаваў прыкаваны да інваліднага крэсла, творы яго яркія, аптымістычныя, працягваюць жыць і дастаўляюць вялікую эстэтычную асалоду і радасць.

14 студзеня філіял “Войстамская сельская бібліятэка” запрашае на навагоднія пасядзелкі “Зімовай святочнай парой” у рамках клуба “Гаспадыня”. Бібліятэкар падрыхтуе размову пра Стары Новы год, аб яго традыцыях і абрадах. Удзельнікі мерапрыемства прымуць удзел у конкурсах, віктарынах і гульнях. Да мерапрыемства будзе арганізаваны салодкі стол.

18 студзеня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” пройдзе відэалекторый “Жить без курева и пива нынче модно и красиво”, прысвечаны праблемам піўнога алкагалізму. На працягу сустрэчы вядучыя азнаёмяць падлеткаў з інфармацыяй аб шкодным уплыве дрэнных звычак на арганізм чалавека, аб іх уплыве на здароўе маладых людзей, на знешні выгляд. Увазе школьнікаў будуць прапанаваны псіхалагічная інтэрактыўная гульня “Што такое жыццё?”, відэаролік “Здоровье всему голова”, конкурсы “Продолжите пословицу” і “Формула здоровья”. Напрыканцы мерапрыемства вучням будуць раздадзены лістоўкі “Как сказать нет”.

20 студзеня Смаргонская раённая бібліятэка запросіць гасцей у літаратурна-музычную гасцёўню “Сустрэчы” на вечар-сустрэчу са святаром “Рождество: время удивляться чудесам”, у рамках якога адбудзецца размова з айцом Аляксандрам са Спаса-Праабражэнскай царквы горада Смаргоні. Святар раскажа пра цудоўныя падзеі Ражаства, памяць аб якіх захавалася ў многіх легендах і паданнях, чаму адрозніваюцца даты святкавання ў розных царквах, нагадае пра гісторыю ўзнікнення і традыцыі правядзення свята, адкажа на пытанні слухачоў. Удзельнікаў чакае калядная віктарына “О традициях Рождества”.

20 студзеня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” пройдзе краязнаўчае падарожжа “Вандруем па Смаргоншчыне разам”. Госці мерапрыемства дазнаюцца аб знакамітых асобах, пісьменніках Смаргоншчыны, памятных мясцінах Смаргонскага краю. Замацаваць атрыманыя веды даможа настольная гульня “МЕМО:Сморгонь”.

25 студзеня філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” запрашае на конкурсна-забаўляльную праграму “И вновь январь, и снова день Татьяны…!”. На мерапрыемства будуць запрошаны ўдзельнікі клуба па інтарэсах “ЧиП: Читай и Познавай”. Вядучая пазнаёміць прысутных з гісторыяй узнікнення свята, з традыцыямі і народнымі прыкметамі Дня Таццяны. Пры дапамозе энцыклапедыі імён намалююць вобраз дзяўчыны, якая носіць імя Таццяна, прымуць удзел у конкурсах і гульнях “Угадай-ка”, “Портрет Татьяны”, “Тайна слова”, “Отметим Танюш”, “Страница книги” і інш. На працягу мерапрыемства прагучаць вершы і песні, прысвечаныя Таццянам. Удзельнікам мерапрыемства будзе прадстаўлена тэматычная выстава літаратуры, героямі твораў якіх з’яўляюцца Таццяны. Усе Таццяны ў гэты дзень атрымаюць віншавальныя паштоўкі з найлепшымі пажаданнямі.

28 студзеня філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на гучныя чытанні “Читаем сказки Шарля Перро”, прымеркаваныя да 395-годдзя з дня нараджэння Шарля Перо, французскага пісьменніка-казачніка. Вас чакае знаёмства з любімымі творамі і іх гучнае чытанне. Бібліятэкар правядзе агляд літаратуры з выставы “Волшебная страна Шарля Перро”.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi