Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик .jpg 1 лютага філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае наведвальнікаў бібліятэкі на літаратурную гадзіну “Мы марозу не баімся: як саграваліся літаратурныя героі ў сцюжу”. Вас чакае знаёмства як з сур’ёзнымі, так і жартаўлівымі рэцэптамі сугрэву ў лютыя зімовыя маразы ад літаратурных герояў. Разам з тым бібліятэкар правядзе агляд адпаведных літаратурных твораў.
4 лютага ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” будзе арганізаваны Дзень роднай мовы “І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Бібліятэкары паведаюць пра ўзнікненне беларускай мовы, аб цяжкасцях і выпрабаваннях, якія выпалі на яе лёс, пра цяперашняе яе становішча. Будуць арганізаваны гучныя чытанні вершаў на роднай мове, культуралагічны эрудыцыён “Зямля пад белымі крыламі”. Яркім, вясёлым персанажам будзе на свяце Несцерка – вядомы герой п’есы В. Вольскага, а таксама дзяўчынка-беларусачка. Увазе прысутных будзе прадстаўлена кніжная выстава пад назвай “Багата родная ты мова”.
15 лютага ў філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка” адбудзецца гістарычнае паведамленне “На Афганскай выпаленай зямлі”, прысвечанае да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Бібліятэкар спыніцца на асноўных гістарычных момантах вайны, успомніць імёны салдат і афіцэраў, хто прайшоў пекла афганскай вайны, выконваючы свой грамадскі абавязак. Прагучаць вершы пра Афганістан.
17 лютага ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца літаратурны вечар “Скарбы роднай мовы”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. На мерапрыемства будуць запрошаны вучні ДУА “Войстамская базавая школа”, для якіх бібліятэкар падрыхтуе цікавы аповед пра гісторыю нашай беларускай мовы, яе развіццё і цяжкія выпрабаванні на яе шляху. Прагучаць вершы беларускіх паэтаў пра родную мову.
18 лютага ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца гадзіна мовы “Беларуская мова сярод моў свету”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. З аповяду бібліятэкара можна будзе даведацца аб вялікай значнасці роднай мовы для кожнага з нас, аб тым, як узнікла мова і чаму мы павінны яе шанаваць і адносіцца з павагай.
21 лютага філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” запрашае на вусны часопіс “Таямніцы роднай мовы”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. У гэты ж дзень у бібліятэцы пройдзе акцыя “Размаўляем па-беларуску”, бібліятэкары будуць абслугоўваць чытачоў на беларускай мове. На мерапрыемстве дзеці пазнаёмяцца з гісторыяй зараджэння беларускай мовы і шляхам яе развіцця. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапаможа чытанне вершаў класікаў беларускай літаратуры (Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка і інш.) А вось пазнаёміцца з некаторымі яе скарбамі вучні змогуць у гульнёвай частцы мерапрыемства, прыняўшы ўдзел у конкурсах “Перакладчыкі”, “Фразеалагізмы”, “Расшыфруй прыказку” і інш. Падчас гульнi юныя чытачы не толькi праявяць кемлiвасць, уважлiвасць i знаходлiвасць, але i разгадаюць таямнiцы значэння беларускiх слоў, адкажуць на пытаннi, звязаныя з дзейнасцю i побытам беларускага народа, успомняць вершы пра родны край, разгадаюць шарады.
21 лютага ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбудзецца ўрок ведаў “Родная мова – крыніца празрыстая”, прысвечаны да Міжнароднага дня роднай мовы. Будуць запрошаны вучні 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Смаргоні”. Бібліятэкары прапануюць дзецям акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, паслухаць, як яна гучыць. На працягу размовы будуць гучаць вершы беларускіх пісьменнікаў. Будзе прапанавана паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульне “Знаўцы беларускай мовы”, адказаць на загадкі-жарты і паглядзець рэкламу беларускай мовы “Смак роднай мовы”.
23 лютага ў Смаргонскай раённай бібліятэцы да Дня абаронцаў Айчыны ў рамках паэтычнага марш-кідка “Поэзия всегда в строю” будзе праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная мужнасці і стойкасці абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Госці змогуць убачыць кадры з фільма “Брэсцкая крэпасць”, пачуць музычныя творы, а таксама паўдзельнічаюць у дэкламацыі ўрыўкаў з вядомых літаратурных твораў.
23 лютага ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” да Дня абаронцаў Айчыны пройдзе гадзіна мужнасці “Праздник настоящих мужчин”. Удзельнікі мерапрыемства дазнаюцца аб гісторыі стварэння свята. Таксама паўдзельнічаюць у гульні “Самый быстрый, ловкий, смелый”, дзе змогуць праверыць свае здольнасці.
24 лютага філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на гутарку-гульню “Знает каждый: безопасность - это важно!”. Бібліятэкар правядзе гутарку аб бяспечных паводзінах у зімовы перыяд, яшчэ раз напомніць прысутным аб правілах бяспекі дома i на вуліцы. Вас чакаюць гульні, конкурсы, віктарына.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi