Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик.jpg 1 сакавіка работнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запросяць вучняў ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Смаргоні” на актуальную размову “Закон против наркотиков”, прымеркаваную да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Вядучыя паведаюць аб паступовым фарміраванні наркатычнай залежнасці ў моладзі, пазнаёмяць са статыстычнымі дадзенымі па Гродзенскай вобласці і ў краіне ў цэлым. Школьнікі паразважаюць пра тое, што пагражае чалавеку за ўжыванне наркотыкаў, як уплываюць наркотыкі на ўзаемаадносіны падлеткаў з бацькамі і настаўнікамі, як пазбегнуць уплыву дрэннай кампаніі. На працягу сустрэчы будуць праведзены інтэрактыўная гульня “Правакацыя”, конкурс-размінка “Что вы знаете о вреде наркотиков”.
1 сакавіка ў філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка”, да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, адбудзецца прагляд відэароліка “Розныя шляхі ў бездань”. На мерапрыемства будуць запрошаны вучні 3-9 класаў. Бібліятэкар падрыхтуе відэаролік, які дапаможа дзецям у болей даступнай і нагляднай форме распазнаць вынікі злоўжывання наркотыкаў. Прагучыць карысная інфармацыя і перасцярога ад ужывання наркатычных сродкаў. Наведвальнікі пазнаёмяцца са статыстычнымі звесткамі пра распаўсюджванне наркаманіі ў вобласці, даведаюцца пра адказнасць за ўжыванне наркотыкаў.
5 сакавіка ў філіяле “Кушлянская сельская бібліятэка-клуб” пройдзе літаратурнае свята “Ты женщина – и этим ты права”, прымеркаванае да Дня жанчын. На працягу мерапрыемства пройдзе конкурс “Визитная карточка женщины” і віктарына “Ах, какие умницы!”. У якасці віншаванняў у адрас жанчын прагучаць вершы І.Буніна, Б.Ахмадулінай, Р.Казаковай. Да мерапрыемства будзе падрыхтавана тэматычная кніжная выстава “О женщине и о любви”.
5 сакавіка ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” будзе праведзена віншавальная праграма “В марте есть такой денёк” да Дня жанчын. У праграме прагучаць віншаванні, вершы і песні пра вясну, каханне і жанчыну ў выкананні самадзейных артыстаў. Парадуе прысутных сваімі гумарыстычнымі нумарамі “Вясёлы калейдаскоп” Крэўскага Дома культуры.
9 сакавіка філіял “Гарадская бібліятэка №2” запросіць на Дзень інфармацыі “Праздник красоты и радости”, прысвечаны Дню жанчын. У бібліятэцы пройдзе вечар-сустрэча з жанчынамі горада, якія дасягнулі значнага поспеху ў сваёй сферы дзейнасці. Будзе арганізавана кніжная выстава “Женская судьба за книжным переплётом”, якая адлюстроўвае творы і біяграфію беларускіх жанчын-пісьменніц і паэтэс. Для юных чытачоў правядуць майстар-клас па лепцы з салёнага цеста кветкавых кампазіцый, якія дзеці змогуць падарыць сваім любімым мамам і бабулям.
11 сакавіка ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” у рамках клуба “Гаспадыня” адбудзецца літаратурна-музычная кампазіцыя “Светлы месяц сакавік”, прысвечаная Дню жанчын. Для гасцей мерапрыемства бібліятэкай будуць падрыхтаваны віншаванні са святам, гульні, мерапрыемства будзе суправаджацца вершамі і песнямі ў выкананні А. Ярмоленкі.
11 сакавіка ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца вечарына “Вы – свет, что на земле не гаснет никогда”, прымеркаваная да Дня жанчын. Бібліятэкар пазнаёміць гасцей мерапрыемства з гісторыяй і значэннем гэтага свята, з традыцыіямі святкавання ў розных краінах. У гэты дзень будуць выказаны словы падзякі нашым матулям і бабулям, будуць гучаць вершы .
22 сакавіка філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка“ прапануе наведаць патрыятычны урок “Хатынь – сімвал вечнай памяці”, прымеркаваны да 80-годдзя Хатынскай трагедыі. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар паведае аб трагічных старонках Вялікай Айчыннай вайны, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да беларускага народу, аб трагедыі Хатыні, якая стала сімвалам найвялікшай нацыянальнай трагедыі і вечнай смутку і тысяч вёсак і гарадоў з такім жа лёсам.
22 сакавіка філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на ўрок гісторыі “Звоняць трывожна ў Хатыні званы…”, які прымеркаваны да 80-годдзя Хатынскай трагедыі. Бібліятэкар нагадае пра жудасныя падзеі 22 сакавіка 1943 года. Вучні прачытаюць вершы пра трагічны лёс спаленай вёскі, пазнаёмяцца з выставай “Каб памятаць – трэба ведаць”.
23 сакавіка філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае чытачоў ў паэтычнае падарожжа “Пра родны край з любоўю” па творах нашага знакамітага земляка, паэта і пісьменніка Генадзя Пашкова. Яму, аднаму з нямногіх, пашанцавала спрычыніцца сваім лёсам да дзвюх мясцін – Віцебшчыне, на якой нарадзіўся, і Гродзеншчыне, у якой, як ў народзе кажуць – прыгадзіўся. Шэраг твораў адрасавана смаргонскай мясцінам, Войстамшчыне, дзе прайшло дзяцінства. Асаблівую ўвагу бібліятэкар прыдасць кнізе “Званы юнацтва”, якая змяшчае не толькі вершаваныя, але і празаічныя творы.
24 сакавіка адбудзецца адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі. Супрацоўнікі філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” запросяць вучняў малодшых класаў школ горада і пастаянных чытачоў бібліятэкі на літаратурна-гульнявую праграму “Весёлые приключения в стране Чтения”, дзе разам з літаратурнымі героямі здзейсняць маленькае падарожжа ў вялікую краіну кніг з дапамогай электроннай прэзентацыі. Дзецям прапануюць прыняць удзел у конкурсах і рухомых гульнях, адгадаць літаратурных герояў, аўтараў казак, адказаць на пытанні віктарыны.
28 сакавіка, падчас вясновых канікулаў і да Тыдня дзіцячай кнігі, філіял “Гарадская бібліятэка №3” запросіць дзяцей з ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Смаргоні”, якія наведваюць школьны лагер, у літаратурную гасцёўню “Горький. День с писателем”. Прысутныя пазнаёмяцца з жыццём і творчым шляхам пісьменніка, выразна зачытаюць словы М. Горкага аб ролі кніг, дадуць адказы на пытанні віктарыны “Біяграфія М. Горкага”. У канцы размовы прысутныя прагледзяць мультфільм Максіма Горкага “Воробьишко”.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi