Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
 1_2_.jpg 24 сакавіка ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбылася гадзіна памяці “Гібель Хатыні – трагедыя не маленькай вёскі, а ўсёй краіны”, прымеркаваная да 80-годдзя Хатынскай трагедыі. Мерапрыемства наведалі вучні 5-7 класаў ДУА “Войстамская базавая школа”. Ад бібліятэкара дзеці даведаліся пра жудасную трагедыю вёскі Хатынь, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года, як фашысцкія карнікі знішчылі вёску і спалілі жывымі амаль ўсіх яе жыхароў, пра вёскі Ола, Росіцу, Вязень і многія іншыя, якія падзялілі лёс Хатыні. Даведаліся пра спаленыя вёскі нашай мясцовасці і загінуўшых жыхароў. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх мірных жыхароў, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Назар Зубаў, Яраслаў Івашкевіч, Данііл Горбач, Анастасія Румэнка і Марыя Супрановіч прачыталі вершы Сяргея Законнікава “Хатынь”, Аркадзя Куляшова “Над спаленай вёскай”, Ніла Гілевіча “Я помню ўсё...”.

хатынь 5.jpg
 2_1_.jpg
хатынь 4_1.jpg
хатынь 3_1.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi