Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик .jpg 5 красавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1”, для членаў клуба “Ліра” і актыўных чытачоў, будзе арганізаваны інфармацыйны марафон “ Нам здоровье не купить, лучше нам за ним следить”, прысвечаны Сусветнаму дню здароўя. На працягу мерапрыемства будзе весціся размова аб жыццёвых каштоўнасцях, спосабах падтрымання здароўя на працягу жыцця, бібліятэкары дадуць парады, як зберагчы здароўе да глыбокай старасці, акцэнтуючы ўвагу на правільнае харчаванне. Для пазітыўнага настрою будуць прапанаваны конкурсы і жартоўныя фізкультхвілінкі. Плануецца запрасіць урача-спецыяліста.

5 красавіка філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” прапануе наведвальнікам паэтычны лабірынт да 80-годдзя з дня нараджэння Мар’яна Дуксы “Стасункі нашыя з вечнасцю”. Гасцей чакае знаёмства з біяграфіяй нашага знакамітага земляка, але ж галоўнае – вершы паэта. Роздум, разважлівасць, засяроджанасць – гэта ўжо акрэсленыя рысы паэзіі Мар’яна Дуксы. Да мерапрыемства будзе падрыхтавана выстава.

7 красавіка філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на гадзіну інфармацыі “Ключ здароўя”, прымеркаваную да Сусветнага дня здароўя. Удзельнікаў мерапрыемства чакае карысная інфармацыя па вядзенню здаровага ладу жыцця, рацыянальнаму харчаванню, выкарыстанню правіл бяспечных паводзін і правіл асабістай гігіены, удзел у конкурсах і віктарынах, загадкі. Бібліятэкарам будзе падрыхтавана выстава “Книга на службе здоровья”.

8 красавіка ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Здароўе грамадства – здароўе нацыі!”, прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя. З аповяду бібліятэкара дзеці даведаюцца аб традыцыі адзначаць кожны год 7 красавіка Сусветны дзень здароўя і чаму важна весці здаровы лад жыцця. Пазнаёмяцца з галоўнымi фактарамi здароўя: рух, харчаванне, рэжым, гартаванне, а таксама з фактарамi, якія пагаршаюць стан здароўя: ужыванне алкаголю, курэнне, наркаманія. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар разам з дзецьмі будуць весці размову пра тое, як аберагчы сябе і сваіх блізкіх ад захворванняў.

12 красавіка філіял “Гарадская бібліятэка №2” запрашае навучэнцаў сярэдняга школьнага ўзросту ў касмічнае падарожжа “108 минут, которые изменили мир”, прысвечанае Дню касманаўтыкі. Госці мерапрыемства даведаюцца аб першым касмічным палёце людзей у космас, а таксама аб сучасных распрацоўках вучоных у галіне касманаўтыкі. Пазнаёмяцца з займальнымі энцыклапедыямі пра космас, касмічных караблях і планетах. Адкажуць на пытанні віктарыны “Путешествие в космос”.

15 красавіка ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” пройдзе гульня-падарожжа “У пошуках краіны здароўя”, прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя. Удзельнікі наведаюць станцыі “Рухомая”, “Вяселая”, “Агародная”, “Застольная”, пазнаёмяцца з літаратурай па здароваму ладу жыцця. Напрыканцы адведаюць гарбаты з лекавых раслін.

18 красавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” вучні 6 “А” класа ДУА “СШ № 3 г.Смаргоні” прымуць удзел у квэсце “Сердцу милая сторона…”, каб здзейсніць завочнае падарожжа, прысвечанае Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін. Вучні будуць падзелены на тры каманды і атрымаюць маршрутныя лісты з паслядоўнасцю праходжання пяці этапаў. На якіх разгадаюць рэбусы, красворды, вызначаць помнікі па фрагменце і будуць шукаць інфармацыю ў фондзе бібліятэкі, складуць пазлы з выявай памятных мясцін Смаргоні, разгадаюць анлайн-крыжаванку.
Па выніках квэсту будуць вызначаны I, II, III месцы, уручаны дыпломы і буклеты з інфармацыяй аб культурных помніках Смаргоншчыны.

20 красавіка філіял “Залеская сельская бібліятэка” запрашае на майстар-клас па саломапляценню птушкі “Птушка вясны”. У ходзе мерапрыемства прысутныя пазнаёмяцца з гісторыяй узнікнення рамяства, з тэхналогіяй апрацоўкі саломкі, убачаць цудоўныя ўзоры вырабаў з прыроднага матэрыялу, навучацца простым прыёмам пляцення з саломы і атрымаюць не толькі новыя веды, але і цудоўныя сувеніры з саломкі вырабленыя сваімі рукамі.

21 красавіка ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка”, у рамках клуба “Гаспадыня”, адбудуцца велікодныя вячоркі “Велікодныя традыцыі”. Госці мерапрыемства даведаюцца пра гісторыю свята, яго абрады і традыцыі, пра павер’і і прадказанні, а таксама велікодныя стравы.

22 красавіка філіял “Сольская сельская бібліятэка” запрашае на ўрок здароўя “Быть здоровым – значит быть счастливым”, прысвечаны Сусветнаму дню здароўя. Размова пойдзе пра здаровы лад жыцця, аб прафілактыцы шкодных звычак і правільным харчаванні. Удзельнікі мерапрыемства адкажуць на пытанні віктарыны, прымуць удзел у фізкульт-хвілінцы, прагучаць прыказкі і прымаўкі на тэму здароўя. Увазе прысутных таксама будзе прадстаўлена выстава-агляд “Здоровье в твоих руках”.

23 красавіка ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб”, з удзелам членаў аматарскага аб'яднання “Вячоркі”, пройдзе літаратурна-кулінарная гасцёўня “Окончен пост, прибавим в весе”, на якой будзе расказана пра традыцыі святкавання аднаго з галоўных святаў Вялікадня. Бібліятэкар раскажа прысутным пра духоўны сэнс свята, аб цікавых сучасных і простых спосабах афарбоўвання велікодных яек, пазнаёміць з бібліяграфічным аглядам літаратуры кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Пасхальная радость” на якой будуць прадстаўлены творы рускіх класікаў аб святкаванні Вялікадня, а таксама кулінарныя рэцэпты прыгатавання розных святочных страў.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi