Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик.jpg 1 чэрвеня філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка”, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, бібліятэкары запросяць школьнікаў у гарадскі парк на бібліятэчны open-air “Волшебная страна детства”, дзе прапануюць прыняць удзел у творчай лабараторыі “Мы рисуем лето”, праявіць сваю знаходлівасць і кемлівасць у літаратурна-дэтэктыўным квэсце “Однажды летом в библиотеке”. Незабыўныя эмоцыі рабятам падорыць Дрымфлэш – флэшмоб мыльных бурбалак. Для ўсіх удзельнікаў свята будзе дзейнічаць выстава-фотазона “Летние приклюЧтения”.
1 чэрвеня ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” атрымае старт бібліятэчная акцыя “Кніжная эстафета сонечнага лета”, падчас якой юныя чытачы кнігу, якая спадабалася будуць рэкамендаваць і перадаваць сябру. У канцы лета падводзяцца вынікі, вызначаюцца самыя чытаючыя кнігі, якія прайшлі найдаўжэйшы ланцужок эстафеты.
1 чэрвеня філіял “Гарадская бібліятэка №3” запросіць вучняў са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Смаргоні” на гадзінку-весялінку “Весёлая планета детства”, прысвечаную Міжнароднаму дню абароны дзяцей. На працягу мерапрыемства будуць гучаць вершы, будзе прапанавана паглядзець мультфільм, пагуляць у гульні: “Шляпа знакомств”, “Назови ласково”, а таксама правядзецца конкурс малюнкаў “Планета детства”.
3 чэрвеня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня абароны дзяцей адбудзецца гульнёва-забаўляльная праграма “Лучик солнца озорной, поиграй еще со мной!”. Дзеці з дапамогай гульні даведаюцца аб тым, якія юрыдычныя дакументы рэгулююць правы дзіцяці, аб праве на жыццё, абарону і адпачынак. Даведаюцца аб тым, якое самае галоўнае права мае кожны чалавек. Удзелькам мерапрыемства будуць прапанаваны віктарына і конкурс “Счастливое детство”.
5 чэрвеня філіял “Гарадская бібліятэка №1” запросіць вучняў спартыўнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Смаргоні” на экалагічную пляцоўку “Очень любим мы отходы превращать в доходы”, прымеркаваную да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя. Для удзельнікаў бібліятэкары падрыхтуюць займальнае завочнае падарожжа па самых прыгожых кутках прыроды Беларусі. Для школьнікаў будуць арганізаваны віктарына “Знатоки природы”, інтэрактыўная гульня “Экологический светофор”, конкурс “Знаешь ли ты?”. Завяршыцца сустрэча зачытваннем “Клятвы юнага эколага”.
22 чэрвеня філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на відэаэкскурсію па ваколіцах Вішнева “Земля, что дарит вдохновенье”. Вас чакае цікавае і захапляльнае падарожжа з праглядам відэафільма пра Вішнева і яго ваколіцы, знаёмства з помнікам архітэктуры касцёлам святога Тадэвуша, пра знакамітых людзей, якіх узгадавала вішнеўская зямля. Прагучаць легенды і паданні пра Вішнева, адбудзецца прагляд выставы “Куточак цудоўны Бацькаўшчыны”.
23 чэрвеня філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” правядзе для сваіх чытачоў прававы эрудыт “О твоих правах с колыбели”. На мерапрыемства будуць запрошаны наведвальнікі аздараўленчага лагера і жыхары аг.Сінькі.






0 Комментарии

Апошнiя каментарыi