Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик.jpg 4 ліпеня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” будзе арганізаваны эрудыт-квілт “Беларусь для мяне – гэта…”, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкары раскажуць дзецям аб гісторыі і традыцыях беларускага народа, пазнаёмяць з паходжаннем назвы краіны – БЕЛАРУСЬ. Таксама школьнікам прапануюць паўдзельнічаць у краязнаўчым эрудыцыёне “У нас земля прекрасная, у нас богатый край”. Будзе аформлена выстава-прызнанне “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, на якой дзеці змогуць выказаць свае пажаданні любімай краіне.
4 ліпеня філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” запрашае малодшых школьнікаў на патрыятычную гульню “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, прысвечаную Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Праз гутарку-прэзентацыю юныя чытачы пазнаёмяцца з гісторыяй свята, даведаюцца, чаму менавіта 3 ліпеня адзначаецца галоўны дзень краіны. Асобая ўвага будзе звернута на тое, што гэта свята для кожнага беларуса з'яўляецца сiмвалам свабоды i мiру. Прысутным будзе прапанавана паспаборнічаць за ганаровае званне “Сапраўдны беларус”. Удзельнікі мерапрыемства адкажуць на пытанні, прысвечаныя старонкам гiстарычнага мiнулага i сучасным дасягненням беларусаў, адгадаюць загадкі пра побыт i культуру беларусаў, успомняць назвы асноўных частак беларускага нацыянальнага касцюма, пабываюць у вiртуальнай сялянскай хаце мiнулых стагоддзяў, а таксама адгадаюць па апiсанню стравы нацыянальнай беларускай кухнi.
6 ліпеня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3”, да Міжнароднага дня сяброўства, пройдзе сустрэча “Встреча читающих людей” для вучняў летняга лагера “Алые паруса” ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Смаргоні” і ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг”. На працягу мерапрыемства прагучаць вершы, прыказкі і прымаўкі пра сяброўства. Прысутным будзе прапанавана прыняць удзел у гульнях: “Здравствуй, друг”, “Настоящий джентельмен”, “Перестрой-ка”. Праслухаць песні: “Улыбка”, “Мир похож на цветочный луг”.
6 ліпеня філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае юных чытачоў на гадзіну адпачынку з кнігай “Книжки на прогулке”. Вас чакае сустрэча з цікавымі кніжкамі, займальная віктарына і літаратурнае падарожжа.
8 ліпеня філіял “Кушлянская сельская бібліятэка-клуб” запрашае юных чытачоў прыняць удзел у літаратурным конкурсе-гульні “Игрушки в гостях у ребят”. Падчас летніх канікул дзеці прыемна правядуць час разам з бібліятэкай, пазнаёмяцца з выставай кніжных навінак, пагуляюць у настольныя гульні і цацкі.
9 ліпеня бібліятэкар філіяла “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” запрашае дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на фальклорную гадзіну “Традиции Ивана Купала”, прысвечаную святу Купалле. З аповяду бібліятэкара дзеці змогуць даведацца аб асаблівасцях гэтага свята, аб тым, як яго сустракаюць і як праводзяць. Вядучая паведаміць аб тым, калі пачало святкавацца Купалле, якім быў першы рытуал запрашэння на свята, якім павінна было быць месца для вогнішча, як пачыналася здабыванне “жывога” агню і чаму скакалі праз вогнішча і кідалі вянкі на ваду.
13 ліпеня філіял “Лылойцінская сельская бібліятэка” запросіць дзяцей на гучныя чытанні казак “По дорогам сказок”. Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць літаратурныя віктарыны, гучныя чытанні твораў, адгадванне загадак і шэраг тэматычных крыжаванак. Самыя актыўныя будуць узнагароджаны заахвочвальнымі прызамі. Дзеці пазнаёмяцца з новымі цікавымі кнігамі з выставы “У книжек нет каникул” і паглядзяць любімыя мультфільмы.
13 ліпеня філіял “Гарадская бібліятэка №2” запрашае юных чытачоў на мазгавы штурм “ПроЧтение”. Удзельнікі мерапрыемства будуць падзелены на каманды і змогуць прадэманстраваць свае веды ў розных інтэлектуальных гульнях, прысвечаных дзіцячай літаратуры. Прысутных чакае літаратурная віктарына, загадкі, казачная гульня-падарожжа і падарункі.
13 ліпеня Смаргонская раённая бібліятэка запрашае сваіх чытачоў і гасцей горада ў летні экалагічны чытальны зал “Путешествие по книжной Вселенной”, які пройдзе па вуліцы Савецкай. Прысутныя акунуцца ў атмасферу дзівоснай краіны твораў з любімымі героямі, прымуць удзел у рухомых гульнях, займальных конкурсах і віктарынах. Увазе прысутных будзе прадстаўлена выстава навінак літаратуры.
28 ліпеня ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” пройдзе краязнаўчы ўрок-знаемства “Моя земля – края сморгонские”. Урок пройдзе ў выглядзе экскурсіі на Мішкаву гару – так мясцовыя жыхары называюць гарадзішча каля в.Няфеды. Бібліятэкар раскажа, што такое гарадзішча, чаму яно з’яўляецца помнікам археалогіі, калі было адкрыта і чаму тут забаронены раскопкі.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi