Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик.jpg 10 жніўня супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі і філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” правядуць літаратурнае свята “Лето, книги, 100 фантазий!” на пешаходнай зоне па вуліцы Савецкай. Для гасцей будуць падрыхтаваны рухомыя гульні з кубікам, гульня-падарожжа “Волшебные гонки”, інтэрактыўная гульня “Паутина загадок”, выстава “Созвездие книжных новинок”, пазлы, крыжаванкі.
13 жніўня ў філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка” пройдзе экскурсія “Успамін пра Дабраўляны” па парку ў вёсцы Дабраўляны, прысвечаную 215-годдзю з дня нараджэння Казіміра Бахматовіча. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца са знакавымі мясцінамі і знакамітымі людзьмі, якія праславілі наш край, даведаюцца пра мясцовую капліцу, пра пісьменніцу Пузына Альбіну Габрыелю, якая ў 1850 годзе жыла ў в.Дабраўляны, паблукаюць па тых мясцінах, дзе калісьці хадзіла сама Габрыеля, наведаюць помнік героям, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
19 жніўня супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі арганізуюць гульнёвую пляцоўку “Библиотечная карусель” у рамках правядзення фестываля-кірмаша “Кераміка Крэва”. Удзельнікі мерапрыемства змогуць прайсці перашкоды ў гульні-падарожжы “Тропинками родного края”, адгадаць загадкі ў інтэрактыўнай гульні “Паутина загадок”, размеркаваць карткі ў фліпчарце “Пешком в историю”, прыняць удзел у гульнятэцы “Почитаем, поиграем, отдохнем, время с пользой проведем”.
19 жніўня бібліятэкар філіяла “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” запросіць сваіх чытачоў на гадзіну цікавых паведамленняў “Традиции и особенности Яблочного Спаса”, прымеркаваную да Яблычнага Спасу. Бібліятэкар пазнаёміць гасцей мерапрыемства з гісторыяй свята, паведаміць аб тым, як яно ўзнікла, як адзначалі Яблычны Спас у мінулыя часы, аб прыкметах і народных звычаях, раскажа пра асаблівасці свята.
19 жніўня філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае чытачоў у краязнаўчую велавандроўку “За сівой смугой стагоддзяў”. Юныя гісторыкі наведаюць капліцы ў в.Лешчаняты і в.Семянкі. Гэта неялікія культавыя пабудовы, якія ставіліся ў пачатку і канцы вескі, характэрныя менавіта для Заходняй Беларусі. Бібліятэкар раскажа для чаго і калі яны будаваліся, якое значэнне маюць на сённяшні дзень.
24 жніўня філіял “Гарадская бібліятэка №2” запрашае прыняць удзел у караване гісторый “Книжное лето”. Гасцей чакаюць разнастайныя літаратурныя гульні і загадкі, агляд самых летніх кніг, салодкія падарункі і конкурс самых прыгожых выданняў дзіцячых кніг.
24 жніўня ў філіяле “Вішнеўская сельская бібліятэка” пройдзе гульня-віктарына “Падарожжа на казачную палянку”. Гасцей мерапрыемства чакае цікавае і захапляльнае падарожжа ў краіну казак – літаратурная гульня, віктарына, загадкі і конкурсы. Да мерапрыемства будзе падрыхтавана выстава навінак літаратуры.
31 жніўня бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №3” правядуць біблія-флэшбук “Молодёжная галактика”. Для прысутных будзе праведзены бібліяграфічны агляд кніг дадзенай тэматыкі, пры якой знаёмства з цікавымі кнігамі адбудзецца з дапамогай цытат, улётак, закладак, візітовак.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi