Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик_.jpg
2 верасня філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае на свята кнігі “Наша спадчына – роднае слова!”, прымеркаванае да Дня беларускага пісьменства. Бібліятэкар пазнаёміць дзяцей з гісторыяй узнікнення кнігі і кнігадрукавання. Удзельнікам будзе прадстаўлена магчымасць разгадаць віктарыны, пазнаць цікавыя звесткі аб слоўніках і даведніках, выправіць памылкі ў тэкстах тэлеграм ад казачных герояў. Мерапрыемства разлічана на вучняў 4-6 класаў.

2 верасня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца прэзентацыя з выставай-аглядам “Першадрукар і асветнік Скарына” прымеркаваная да Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства. З падрыхтованага бібліятэкарам аповяду можна будзе даведацца аб тым, дзе нарадзіўся Францыск Скарына, у якой сям’і жыў, дзе атрымаў першапачатковую адукацыю, як навучаўся ў Празе і ў Падуанскім універсітэце, калі выйшла першая кніга на беларускай мове і дзе, колькі ўсяго кніг надрукаваў Скарына. Таксама можна будзе коратка азнаёміцца з апошнімі гадамі жыцця Скарыны, даведацца аб тым, як ушанавана яго памяць сучаснікамі, якія помнікі ў яго гонар маюцца на Беларусі.

9 верасня філіял “Сольская сельская бібліятэка” запросіць навучэнцаў пачатковых класаў у госці, каб пазнаёміць іх з цудоўным светам кніг. Удзельнікам мерапрыемства будуць прапанаваны розныя конкурсы і віктарыны на кемлівасць і веданне дзіцячай літаратуры.

14 верасня філіял “Гарадская бібліятэка №1” прапануе ўвазе вучняў вусны часопіс “В единстве народа великая сила”, прысвечаны Дню народнага адзінства. Бібліятэкары правядуць экскурс у гісторыю свята, пазнаёмяць з найбольш цікавымі старонкамі гісторыі Смаргоншчыны, паведаюць аб прыкладах мужнасці і гераізму прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей у гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашай малой радзімы. Будуць праведзены гульні патрыятычнага характару “Продолжи поговорку”, “Качества белоруса”, краязнаўчая віктарына “Знакамітыя імёны Смаргоншчыны”, відэаролік “Никто не забыт, ничто не забыто”.

16 верасня адбудзецца круглы стол “Народнае адзінства: разам на вякі” у Смаргонскай раённай бібліятэцы. Удзельнікі мерапрыемства звернуцца да ўсіх, хто неабыякавы да лёсу Айчыны, хто любіць Беларусь. Спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама абмяркуе з прысутнымі актуальныя пытанні захавання галоўнай каштоўнасці – адзінства і згуртаванасці народа, міру і спакою на беларускай зямлі.

16 верасня філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” запросіць навучэнцаў старэйшых класаў на інфармацыйную гадзіну “В памяти народной”, прымеркаваную да Дня народнага адзінства. Падлеткі даведаюцца, чаму менавіта 17 верасня Рэспубліка Беларусь святкуе Дзень народнага адзінства, паразважаюць аб згуртаванасці і адзінстве беларусаў, аб тым, як трэба ганарыцца сваёй краінай, яе гісторыяй, культурай і традыцыямі, адкажуць на пытанні гістарычнай віктарыны аб Рэспубліцы Беларусь. Для прысутных будзе падрыхтавана змястоўная кніжная выстава “Вместе мы страна Беларусь”, прысвечаная гісторыі і культуры Беларусі, станаўленню дзяржаўнасці нашай краіны.

16 верасня чытачоў філіяла “Гарадская бібліятэка №2” чакае інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Пока мы помним – мы живём”, прысвечаная Дню народнага адзінства . Галоўная тэма мерапрыемства – роль гістарычнай памяці ў яднанні беларускага народа. Гасцей чакае цікавае паведамленне ў саправаджэнні мультэмідыйнай прэзентацыі і агляд кніжнай выставы “Адзінства. Развіццё. Незалежнасць”.

16 верасня, у рамках шостага школьнага дня, на інфармацыйную гадзіну пад назвай “Беларусь – краіна адзінства”, да Дня народнага адзінства, будуць запрошаны вучні з ДУА “Сярэдняя школа №1” у філіял “Гарадская бібліятэка №3”. Бібліятэкары звернуць ўвагу на ўзнікненне новага дзяржаўнага свята – Дзень народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. На працягу размовы будуць гучаць вершы, вучні прагледзяць відэаролікі: “День народного единства – 17 сентября”, “Ты единством сильна моя Беларусь”. Дзеці дадуць адказы на пытанні пад назвай “Гордость Беларуси”. На працягу мерапрыемства будзе дэманстравацца прэзентацыя “В единстве сила каждого”.

17 верасня Смаргонская раённая бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых разам адзначыць дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. На гарадской пляцоўцы па вуліцы Савецкай будзе чакаць “Книжный дворик”. Бібліятэкары прапануюць новую літаратуру пра Рэспубліку Беларусь, пра выдатных жыхароў нашай краіны і іх дасягненні, лепшыя творы беларускіх аўтараў на выставе-прэзентацыі “Беларусь – краіна адзінства і згоды”. Віктарыны, конкурсы, інтэлектуальныя і забаўляльныя гульні, квэсты пашыраць веды пра Беларусь і дапамогуць весела і з карысцю правесці вольны час.

29 верасня ў рамках аматарскага аб’яднання “Пралеска” філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае юных аматараў прыроды на інфармацыйна-пазнавальны часопіс “Травінка-вітамінка”. Такія старонкі часопіса як “Аптэка на агародзе”, “Смачная і карысная яда”, “Сябруем з лесам” раскажуць аб ролі раслін у жыцці чалавека, аб карысці расліннай ежы. Разам з тым удзельнікаў чакае экалагічная віктарына “ У садзе, у агародзе”.





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi