Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
праздник книги 1.jpg 2 верасня бібліятэкар філіяла “Сінькоўская сельская бібліятэка” вітала вучняў 1-4 класаў на свяце кнігі “Наша спадчына – роднае слова!”, прымеркаванае да Дня беларускага пісьменства. Вядучая пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення беларускай мовы, пісьменства і кнігадрукавання. Удзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны, выпраўлялі памылкі ў тэкстах тэлеграм ад казачных герояў, знаёміліся з навінкамі літаратуры і гарталі каляровыя часопісы, вычыліся карыстацца слоўнікамі і даведнікамі. Самыя актыўныя ўдзельнікі задавалі шмат пытанняў, адказы на якія спрабавалі шукаць на кніжных стэлажах. Цікавай і пазнавальнай атрымалася экскурсія па бібліятэцы, якую напрыканцы мерапрыемства правяла бібліятэкар.

праздник книги 2.jpg
праздник книги 3.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi