Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик.jpg
1 кастрычніка ў філіяле “Кушлянская сельская бібліятэка-клуб”, у рамках аматарскага аб’яднання “Ля каміна”, адбудзецца святочная сустрэча “А ну-ка, бабушки!”, прымеркаваная да Дня пажылога чалавека. Прагучаць святочныя віншаванні, пройдзе конкурс “Красны дзевіцы” і віктарына “Бібліятэчны каламбур”. Для гасцей мерапрыемства прагучыць маналог “Нашто бабе агарод?”

2 кастрычніка бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запросяць чытачоў пажылога ўзросту і актыўных членаў клуба “Ліра” на літаратурна-музычную кампазіцыю “Согреем душу тёплым словом”. Прыгожыя легенды і паданні, лірычныя вершы, музыка прагучаць на працягу сустрэчы. Для гасцей будуць падрыхтаваны гульні “Продолжи пословицу”, “Цветочная разминка”, “Самый лучший форс-мажор”, “Угадай мелодию”, віктарына “Мозговой штурм”. Увазе чытачоў будзе прадстаўлена выстава-інсталяцыя “Золотой возраст жизни нашей”.

4 кастрычніка супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №2” запрашаюць сваіх чытачоў на музычна-паэтычны вечар “Чтение на все поколения”, прымеркаваны да Міжнароднага дня пажылых людзей. Іх чакае ўтульнае мерапрыемства за кубкам гарбаты пад меладычную музыку і чытанне восеньскіх вершаў. Напрыканцы вечара адбудзецца выстава-агляд восеньскіх навінак літаратуры.

5 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае сваіх чытачоў на фальклорную гадзіну “Ад зярна да каравая”, прысвечаную хлебу. Бібліятэкар нагадае звычаі і абрады звязаныя з працэсам вырошчвання і ўборкі зярна, нагадае розныя гатункі хлеба і як яго выпякалі нашы бабулі. Да мерапрыемства будзе аформлена выстава літаратуры “Хлеб – наша багацце”.

13 кастрычніка ў філіяле “Вішнеўская сельская бібліятэка” пройдзе гадзіна зносін “О той, что жизнь дарует и тепло”, прымеркаваная да Дня маці. Бібліятэкар пазнаёміць прысутных з днём святкавання Дня маці, выкажа словы падзякі, павагі да Маці, зачытае запаведзі, якія кожны павінен пранесці праз усё сваё жыццё. Прагучаць вершы пра Маці. Увазе наведвальнікаў будзе прадстаўлена выстава-прысвячэнне “Жанчына-маці ў літаратуры і мастацтве”.

14 кастрычніка ў філіяле “Сінькоўская сельская бібліятэка” адбудзецца вечарына-падзяка “Согреты все теплом лучистых глаз твоих”, прысвечаная Дню маці. Бібліятэкар пазнаёміць дзяцей з гісторыяй узнікнення свята. Прагучаць традыцыйна вершы і песні аб матулях. Мерапрыемства разлічана на рознаўзроставую групу наведвальнікаў бібліятэкі.

15 кастрычніка ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца тэматычны вечар “Милая, родная моя мама…”, прымеркаваны да Дня маці. На працягу вечара размова будзе ісці пра самых дарагіх нашаму сэрцу – пра нашых матуль, бабуль. Прысутныя даведаюцца аб гісторыі свята, аб тым, чаму пачалі адзначаць гэты дзень, аб знакамітых жанчынах. У гэты дзень будуць гучаць вершы і словы ўдзячнасці для самых дарагіх і самых блізкіх – для нашых матуль.

19 кастрычніка ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” пройдзе забаўляльна-гульнёвая праграма “Весёлые приключения в стране Сладкоежек”, прымеркаваная да Сусветнага дня цукерак. Дзеці ў гульнёвай форме пазнаёмяцца з гісторыяй любімых прысмакаў, даведаюцца шмат новага і цікавага, прымуць удзел у займальных гульнях “Вкусные пазлы”, “Праздник фантиков”, адкажуць на вясёлыя “салодкія” пытанні віктарыны “Конфетти-ассорти”, даведаюцца пра салодкі астралагічны прагноз з “Карамельного дерева”. На мерапрыемстве прагучаць вясёлыя песні, вершы і скорагаворкі пра цукеркі. Кніжная выстава з літаратурай аб прысмаках і шакаладзе парадуе як гурманаў, так і аматараў мастацкай літаратуры.





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi