Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Image00004.jpg
19 кастрычніка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” адбыўся ўрок дабрыні “Не надо иного образца, когда в глазах пример отца”, прысвечаны Дню бацькі ў рамках Тыдня бацкоўскай любові. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 1 “В” класа УА “Сярэдняя школа № 5 г.Смаргоні”. Вядучая мерапрыемства А.Дзембіцкая расказала, што свята Дзень бацькі праходзіць упершыню ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта свята – нагода сказаць цёплыя словы кожнаму бацьку за іх надзейнасць, сілу, падтрымку і клопат. У ходзе мерапрыемства дзеці выказалі добрыя і ласкавыя словы сваім татам, многія прынеслі сямейныя фотаздымкі і з вялікім задавальненнем расказалі пра сваіх тат, удзельнічалі ў віктарыне “Хто мой тата”, адгадвалі загадкі, чыталі вершы беларускіх паэтаў Я.Коласа і Я. Купалы. Да ўрока дабрыні была падрыхтавана кніжная выстава “Ты прыклад для мяне ва ўсім”.

Image00003.jpg
Image00002.jpg
Image00001_.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi