Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик.jpg 15 лістапада бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №1” арганізуюць гадзіну карыснай інфармацыі “Жизнь без насилия”. На працягу мерапрыемства размова пойдзе аб прадухіленні сексуальнага насілля супраць непаўналетніх. Увазе падлеткаў будуць прадстаўлены практыкаванне-трэнінг “Мае пачуцці”, відэаролікі па прафілактыцы сексуальнага насілля над дзецьмі. На сустрэчы выступіць спецыяліст з інспекцыі па справах непаўналетніх. Прысутныя будуць мець магчымасць атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні. Кніжная выстава “Мы против насилия и жестокости” пазнаёміць з нарматыўна-прававымі дакументамі, якія дапамогуць абараніць дзяцей ад жорсткага стаўлення і адстаяць іх правы.

16 лістапада бібліятэкар філіяла “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае на ўрок здароўя “Зачем вы, девушки, так много курите!”, прымеркаванага да Міжнароднага дня адмовы ад палення. Урок правядзе фельдшар Сінькоўскага ФАПа Міжыгурская Т.М., бібліятэкар прапануе агляд выставы згодна тэматыкі ўрока.

17 лістапада запрашаем юных чытачоў філіяла “Гарадская бібліятэка №2” на інфармацыйную гутарку “Закон и ответственность” да Сусветнага дня правоў дзіцяці. Бібліятэкары раскажуць маленькім грамадзянам аб тым, што такое права, і якія дакументы гарантуюць правы дзіцяці. Падчас гутаркі госці пазнаёмяцца з асноўнымі правамі на прыкладзе казак. У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікаў чакаюць салодкія прызы.

17 лістапада да Міжнароднага дня правоў дзіцяці ў філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка” будзе арганізавана віктарына “Пропуск у свет права і закона”. Дзеці пазнаёмяцца з асноўнымі прававымі дакументамі: Дэкларацыяй правоў дзіцяці, Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Школьнікі прымуць ўдзел у гульні-віктарыне і замацуюць свае веды, адказаўшы на пытанні. У ходзе мерапрыемства будзе вызначаны ўзровень наяўных ведаў у дзяцей пра свае правы.

18 лістапада ў філіяле “Сольская сельская бібліятэка” да Сусветнага дня правоў дзіцяці пройдзе пазнавальны ўрок “Кожнае дзіця мае права”. Бібліятэкар пазнаеміць удзельнікаў з гісторыяй свята. На падрыхтаванай кніжнай выставе будуць экспанаваны разнастайныя выданні на тэму правоў дзяцей. Пройде выстава малюнкаў “Права и обязанности ребёнка”.


18 лістапада, да Міжнароднага дня правоў дзіцяці, у філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” адбудзецца прававы квэст “Я маю права на дзяцінства”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміць з Канвенцыяй аб правах дзіцяці і спыніцца на гісторыі ўзнікнення гэтага дакумента. Квэст-гульня з рознымі пытаннямі, рэбусамі і крыжаванкамі абагуліць веды юных чытачоў аб асноўных правах дзіцяці, падахвоціць дзяцей да абароны сваіх правоў і павазе правоў іншых людзей, а таксама навучыць адрозніваць свае жаданні ад правоў. Прадстаўнік інспекцыі па справах непаўналетніх Смаргонскага РАУС напомніць дзецям пра іх абавязкі.
19 лістапада ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца інфармацыйная гадзіна “Большие права маленького ребёнка”, прымеркаваная да Сусветнага дня правоў дзіцяці. Бібліятэкар пазнаёміць гасцей мерапрыемства з гісторыяй свята, з асноўнымі прававымі дакументамі. Дзеці даведаюцца пра тое, якія правы і абавязкі ў іх ёсць, на што яны могуць прэтэндаваць, нягледзячы на свой маленькі ўзрост.

23 лістапада ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” гадзіна карыснай інфармацыі “Волшебница тыква” пройдзе ў рамках работы аматарскага аб’яднання “Пралеска”. Дзеці пазнаёмяцца з цікавай інфармацыяй з гісторыі гадоўлі гэтай гародніны, даведаюцца пра яе карысныя ўласцівасці. Бібліятэкар раскажа пра простыя і смачныя стравы з гарбуза. Напрыканцы мерапрыемства будзе прапанавана для разгадвання крыжаванка“Тыква”.

24 лістапада на чарговым паседжанні аматарскага аб’яднання “Сустрэчы” Смаргонскай раённай бібліятэкі адбудзецца майстар-клас па авалодванню навыкамі карыстання сацыяльнымі сеткамі “Віртуальная прастора”, прымеркаваны да Сусветнага дня інфармацыі. Гэта мерапрыемства для тых, хто хоча паспяхова і бяспечна весці сацыяльныя сеткі: знайсці сяброў па інтарэсах, размаўляць з блізкімі, выбраць занятак па душы, забыцца пра нуду і адзіноту.

23 лістапада “Гарадская бібліятэка №3” на гутарку пад назвай “Это волшебное слово “Здравствуйте!”, прысвечанай Сусветнаму дню прывітанняў, будуць запрошаны члены аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг”, пажылыя чытачы бібліятэкі, а таксама ўсе жадаючыя наведвальнікі бібліятэкі. Бібліятэкары падрыхтуюць вершы, гульні, загадкі. Прысутныя прагледяць відэаролік, адкажуць на пытанні віктарыны.





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi