Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик .jpg 1 снежня ў філіяле “Сінькоўская сельская бібліятэка” пройдзе гадзіна- парада “СПИД! Есть проблема. Решаем вместе”, прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Дась парады, адкажа на пытанні фельчар Сінькоўскага ФАПа Міжыгурская Т.М., бібліятэкар прапануе бібліяграфічны агляд літаратуры адпаведнай тэматыкі.

2 снежня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” будзе праведзены шок-урок “Опасная зона. Спид”, прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Бібліятэкары паведаюць школьнікам аб гісторыі ўзнікнення ВІЧ, аб важных жыццёвых каштоўнасцях чалавека, аб прычынах і трагічных выніках гэтай хваробы. На сустрэчу плануецца запрасіць вучняў ДУА СШ №5 і ўрача-гігіеніста. Для прысутных будуць праведзены: гульня “Мозговой штурм”, трэнінг “Стремись к нулю”, інфарм-віктарына “Что мы знаем о СПИДе”. Завяршыцца сустрэча акцыяй “Будь в теме”.

2 снежня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца свята дабра і міласэрнасці “Истина жизни – в добре”, прымеркаванае да Міжнароднага дня інвалідаў. Бібліятэкар паведаміць пра тое, якія правы і абавязкі маюць інваліды, якія шляхі вырашэння іх клопатаў можна знайсці, якія законы існуюць у нашай Рэспубліцы па абароне правоў інвалідаў, якая дапамога з боку дзяржавы і людзей аказваецца інвалідам. Як кожны з нас можа дапамагчы палегчыць і палепшыць іх жыццё. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар разам з прысутнымі паразважаюць пра такое паняцце, як “міласэрнасць”, пра ўзаемаразуменні, пра пачуццё спагады і суперажывання.

2 снежня філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на гістарычны хранограф “Летапіс маёй радзімы”. Вас чакае цікавае падарожжа па Вішнеўскаму краю, прагляд фільма пра Вішнева, а таксама знаёмства з выставай “Куточак цудоўны Бацькаўшчыны”.

3 снежня ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” пройдзе бібліятэчная акцыя “Дзяржава з вамі і для вас”, прымеркаваная да Міжнароднага дня інвалідаў. Бібліятэкар наведае інвалідаў на даму, даставіць не толькі літаратуру і добры настрой, але і памятку з правамі і ільготамі для інвалідаў у нашай краіне.

4 снежня філіял “Гарадская бібліятэка №3” запрашае на круглы стол “Пусть правду о ВИЧ услышит каждый”, прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. На мерапрыемства будуць запрошаны вучні з 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні”. Перад падлеткамі выступіць урач-эпідэміёлаг і раскажа аб праблеме СНІДу ў Смаргонскім раёне. Дзецям будзе прапанавана разгадаць крыжаванку, адказаць на пытанні віктарыны, паглядець некалькі відэаролікаў. У канцы размовы прагучыць верш-заклік у выкананні вучняў аб правільным стаўленні да жыцця.

4 снежня ў рамках Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” адбудзецца сустрэча-размова з урачом-інфекцыяністам “ВИЧ: знать, чтобы жить”. Вучні атрымаюць інфармацыю аб актуальнасці праблемы СНІД і аб эфектыўных спосабах папярэджвання заражэння, праслухаюць статыстычную інфармацыю, змогуць задаць пытанні, якія іх цікавяць, падзеляцца сваімі думкамі наконт вырашэння дадзенай праблемы. Дапаўненнем да мерапрыемства стане віктарына “Што мы ведаем пра СНІД?” У канцы мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі правядуць агляд матэрыялаў кніжнай выставы “У будучыню з трывогай і надзеяй”. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымаюць прафілактычныя памяткі.

14 снежня філіял “Гарадская бібліятэка №2” запрашае на святочную тэматычную сустрэчу “К нам стучится Новый год”. Гасцей мерапрыемства будуць чакаць цікавыя навагоднія кнігі, паведамленні і конкурсы. Напрыканцы мерапрыемства кожны зможа за кубкам гарбаты падзяліцца ўспамінамі аб лепшым святкаванні Новага года.

27 снежня філіял “Кушлянская сельская бібліятэка-клуб” запрашае на дзіцячы навагодні ранішнік “Вот так Снегурка…!”. Дзед Мароз, Снягурка і казачныя героі прапануюць дзецям прыняць удзел у рухомых гульнях, конкурсах і эстафетах, вадзіць карагод каля святочнай ёлкі і сфатаграфавацца ля навагодняй фотазоны.

30 снежня ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” пройдуць навагоднія мерапрыемствы: навагодняя праграма для дзяцей “Праздник пожеланий и надежд” і для дарослых – тэматычны вечар “Зімні вечар доўгі”. Удзельнікі пазнаёмяцца з традыцыямі святкавання Новага года ў іншых краінах, паўдзельнічаюць у конкурсах, гульнях. Раскажуць аб сваіх сямейных навагодніх традыцыях і абавязкова паўдзельнічаюць у карагодзе з Дзедам Марозам і Снягуркай.

30 снежня ў філіяле “Кушлянская сельская бібліятэка-клуб” пройдзе вечар адпачынку “Предновогодняя встреча у ёлки”. Гасцей мерапрыемства чакаюць конкурсы, танцы, навагоднія прыгоды і віншаванні з надыходзячым святам.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi