Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик.jpg 1 студзеня філіял “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” запрашае на навагодні баль-маскарад “Мир новогоднего волшебства”. Бібліятэкар запросіць сваіх кнігалюбаў і прапануе ім акунуцца ў свет навагодняга чараўніцтва і выбраць сабе пажаданне добрага настрою на ўвесь год. У праграме мерапрыемства: конкурсы, гульні, карагод, віншаванне ад Дзеда Мароза і Снягуркі.

2 снежня філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на гістарычны хранограф “Летапіс маёй краіны”. Вас чакае цікавае падарожжа па Вішнеўскаму краю, прагляд фільма пра Вішнева, а таксама знаёмства з выставай “Куточак цудоўны Бацкаўшчыны”.

4 студзеня філіял “Гарадская бібліятэка №3” правядзе навагоднюю прэзентацыю кніг пад назвай “Зімовай казачнай парой” для дзяцей, якія на канікулах наведваюць школьны лагер ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні”. Бібліятэкары прапануюць ўсім разам падрыхтаваць сюрпрыз Дзеду Марозу і напісаць “Кнігу казак”, каб дзядуля яе чытаў халоднымі зімовымі вечарамі. Падчас размовы будзе праведзена віктарына, прагучаць вершы, пройдуць конкурсы, прысутных пазнаёмяць з выставай кніг навагодняй тэматыкі.

6 студзеня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца забаўляльна-пазнавальная гадзіна “Зимняя сказка”. У ходзе мерапрыемства можна будзе пазнаёміцца з гісторыяй святкавання Новага года ад старажытнасці і да нашых дзён, з народнымі традыцыямі і абрадамі. З аповяду бібліятэкара дзеці даведаюцца аб тым, калі ўпершыню прыбралі навагоднюю прыгажуню-ёлку, аб з’яўленні Дзеда Мароза і Снягуркі. Бібліятэкар падрыхтуе віктарыну “Любимая зимняя сказка”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці атрымаюць салодкія падарункі.

14 студзеня ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Гаспадынька” філіяла “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запросяць на прэс-шалі “Чытай, вучыся і рабі: перыедыка – наш сябар і дарадчык”. Бібліятэкар зробіць бібліяграфічны агляд папулярнай перыёдыкі, а потым удзельнікі мерапрыемства “узважаць” перыядычныя выданні наконт іх практычнай карысці і дапамогі ў вядзенні хатняй гаспадаркі.

17 студзеня бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запросяць членаў аматарскага аб’яднання “Ліра” і актыўных чытачоў ў літаратурнае кафэ “Интересные судьбы интересных книг”. У меню літаратурнага кафэ будуць прадстаўлены кнігі, якія павінен прачытаць і ведаць кожны чалавек. Гэта літаратура вядомых беларускіх, расійскіх і замежных аўтараў (У. Караткевіча, В. Быкава,Т. Драйзера, Р. Брэдберы і інш.). Кожная кніга, як і кожны чалавек мае свой непаўторны лёс, пра які і паведаюць бібліятэкары. Чытачы будуць мець магчымасць праглядзець буктрэйлеры па вядомых кнігах, паўдзельнічаць у літаратурным конкурсе “Герои минувших столетий”.

24 студзеня ў Смаргонскай раённай бібліятэцы адбудзецца сустрэча са святаром “К душе своей найди дорогу”, прысвечаную калядным святам. На сустрэчы ўдзельнікі абмяркуюць ролю рэлігіі ў сучасным грамадстве. Святар падзеліцца сваім вопытам і адкажа на пытанні гасцей мерапрыемства.

25 студзеня запрашаем чытачоў філіяла “Гарадская бібліятэка №2” на літаратурную сустрэчу “И вновь январь, и снова день Татьяны…!”, прысвечаную Таццянінаму дню і Дню студэнта. Бібліятэкары пазнаёмяць гасцей мерапрыемства з жыццём і творчасцю самых любімых чытачамі пісьменніц з імем ці псеўданімам Таццяна. Прыемным дадаткам стане агляд мастацкіх кніг, галоўнымі героямі якіх з’яўляюцца студэнты. Напрыканцы мерапрыемства кожны сможа за кубкам гарбаты падзяліцца ўспамінамі аб сваім студэнцкім мінулым.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi