Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик.jpg 9 лютага ў Смаргонскай раённай бібліятэцы адбудзецца сустрэча-прэзентацыя “Самабытнасць у мастацтве” з нагоды выхаду новай кнігі смаргонскай журналісткі Галіны Антонавай “Космас Анатоля Антонава”. Запрашаем пазнаёміцца з выданнем, якое прысвечана работам самабытнага мастака Анатоля Антонава – цесця пісьменніцы, які дакладна ведаў, чаму “з выраю жураўлі на Палессе ляцяць”, бо сам моцна любіў яго і “апяваў” на сваіх палотнах. На мерапрыемстве ў імправізаванай міні-галерэі ўдзельнікі будуць мець магчымасць убачыць карціны і пацікавіцца творчасцю і жыццём чалавека, улюблёнага ў прыроду.
14 лютага ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” для членаў аматарскага аб’яднання “Ліра” і актыўных чытачоў будзе арганізавана сустрэча “Добрых рук майстэрства”. Размова пойдзе аб такім старажытным рамястве, як ткацтва, яго развіцці ад даўніны да сучаснасці. Рамеснік Канаплёва Л.М. прапануе ўдзельнікам майстар-клас па вырабу паяскоў. Увазе прысутных будзе прадстаўлена выстава-інсталяцыя “Нам засталася спадчына”.
15 лютага ў філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка” адбудзецца гістарычнае паведамленне “На тропах Афганистана”, якое будзе прысвечана Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Бібліятэкар спыніцца на асноўных гістарычных момантах вайны, раскажа пра канкрэтную ролю ў вайне салдат і афіцэраў. Прагучаць вершы пра Афганістан.
17 лютага ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца гадзіна мовы “Родная мова і роднае слова”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Бібліятэкарам будуць прапанаваны кнігі, якія прысвечаны роднаму слову – слову нашай спадчыны, мове нашай краіны. Можна будзе даведацца аб вялікай значымасці роднай мовы для кожнага з нас, аб тым, як узнікла мова і чаму мы павінны яе шанаваць і адносіцца з павагай.
18 лютага філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае юных наведвальнікаў бібліятэкі на конкурс эрудытаў роднай мовы “Мова – духоўны скарб народа”. Удзельнікам патрэбна будзе ўспомніць беларускія прыказкі і прымаўкі, літаратурныя творы і іх аўтараў, а таксама паказаць сваю эрудыцыю на веданне гісторыі развіцця і станаўлення нашай мовы.
21 лютага філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на Дзень роднай мовы “Размаўляем па-беларуску”. Вас чакаюць гістарычная даведка аб Міжнародным дні роднай мовы, кніжная выстава “Са слова пачынаецца Радзіма”, на якой будуць прадастаўлены кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў, а таксама літаратура, якая можа дапамагчы ўдасканаліць веданне роднай мовы. Прысутныя будуць мець магчымасць паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах. Кожны наведвальнік бібліятэкі пакіне свой водгук – “Якая наша мова?”. На працягу дня прагучаць вершы, проза і песні на тэму Радзімы на беларускай мове.
21 лютага ў чытальнай зале філіяла “Гарадская бібліятэка №2” для маленькіх чытачоў адбудзецца скарбонка гульняў “Сябруем з беларускай мовай”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Гасцей чакаюць шматлікія падарункі і цікавыя гульні, якія праз забаўкі дапамогуць дзецям стаць бліжэй да роднай мовы.
21 лютага ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбудзецца інтэрактыўная гульня “Гучы, роднае слова”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемства будуць запрошаны вучні 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Смаргоні”. Бібліятэкары прапануюць дзецям акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, паслухаць, як яна гучыць. На працягу размовы будуць гучаць вершы беларускіх пісьменнікаў. Будзе прапанавана паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульні “Знаўцы беларускай мовы”, адказаць на загадкі-жарты і паглядзець рэкламу беларускай мовы “Смак роднай мовы”.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi