Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
20180915_110819_1.jpg 15 верасня да Дня бібліятэк у Смаргонскай раённай бібліятэцы прайшла віртуальная экскурсія “Самыя незвычайныя і прыгожыя бібліятэкі свету”. Мерапрыемства праходзіла ў рамках суботняй занятасці для навучэнцаў ДУА “ВПК Войстамскі яслі - сад - базавая школа”.

Бібліятэка ва ўсе часы была і застанецца сховішчам ведаў, назапашаных цывілізацыяй за ўсё сваё існаванне. Тых ведаў, без валодання якімі немагчыма ніводная сфера чалавечай дзейнасці. Падчас мерапрыемства вучні з задавальненнем здзейснілі цікавую вандроўку па найпрыгажэйшых бібліятэках свету з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі. Былі разгледжаны: бібліятэка ў Канзасе ў выглядзе кніжнай паліцы, чэшская бібліятэка ў форме асмінога, узнаўлённая Александрыйская бібліятэка і іншыя.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з сістэмай абслугоўвання ў Смаргонскай раённай бібліятэцы.


20180915_114450_1.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi