Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
34regdfgfg.jpg 2 сакавіка ў 10.30 у чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі да Дня барацьбы з наркаманіяй адбудзецца гадзіна перасцярогі “Падман душы – падман надзей”. Аб тым, як распаўсюджванне наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь уяўляе глабальную пагрозу здароўю насельніцтву, эканоміцы краіны, правапарадку і бяспецы дзяржавы раскажуць удзельнікам мерапрыемства супрацоўнікі групы па наркакантролю Смаргонскага РАУС.


3 сакавіка ў 18.00 у філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” да Міжнароднага жаночага дня адбудзецца літаратурна-музычная кампазіцыя “Тепло лучистых глаз”. У выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці бібліятэкі-клуба прагучаць вершы і песні для матуль і бабуль.
Да мерапрыемства будзе аформлена тэматычная выстава “Родным и близким к празднику!” з выданнямі для дарослых і дзяцей.



6 сакавіка ў 18.00 на віншавальную гадзіну прысвечаную Міжнароднаму жаночаму дню пад назвай “8 Марта – день Чудес” будуць запрошаны у філіял “Гарадская бібліятэка №3” пажылыя чытачы, члены аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг”, а таксама ўдзельнкі конкурсу на лепшую снежную скульптуру “Кніга”. На мерапрыемстве прагучаць словы - віншаванні жанчынам, дзеці прачытаюць вершы, а ў падарунак будуць гучаць музычныя нумары. У канцы мерапрыества будуць падведзены вынікі конкурса на лепшую скульптуру. Лепшыя атрымаюць дыпломы і памятныя сувеніры.



6 сакавіка ў 15.00 філіял “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” запросіць жанчын пажылога ўзросту на тэматычную вечарыну “Я верю, что все женщины прекрасны”. На мерапрыемстве прагучаць цёплыя, шчырыя, пяшчотныя словы ўдзячнасці ў адрас прыгожай паловы чалавецтва, вершы пра Жанчын, пра вясну. Жанчыны даведаюцца пра гісторыю свята, прымуць удзел у віктарыне, прымеркаванай да свята.



7 сакавіка ў 12.00 у актавай зале ААТ “Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання” да Міжнароднага дня жанчын адбудзецца святочны літаратурна-музычны вечар “Паэзія, Жанчына і Вясна”. З віншавальнымі нумарамі выступяць супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі сумесна з удзельнікамі народнай самадзейнасці філіяла “Сасноўская бібліятэка-клуб”.





15 сакавіка ў 14.00 для навучэнцаў УА “Смаргонскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй” супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі правядуць гадзіну прававой інфармацыі «С Конституцией – через года» да 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гасцей чакаюць відэафільм і віктарына “Што? Дзе? Калі?” па артыкулам Асноўнага Закона.



23 сакавіка ў 17.00 філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запросіць юных чытачоў на урок бібліятэчна-бібліяграфічнай граматнасці “Кніжны дом у камп’ютары”, які мае сваёй мэтай пазнаёміць дзяцей з электронным каталогам і правіламі ім карыстання.



24 сакавіка ў 14.00 бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запросяць сваіх чытачоў і членаў клуба “Ліра” на дачныя пасядзелкі “Во саду ли, в огороде…”. Падчас мерапрыемства будуць абмеркаваны цікавыя і карысныя ідэі, парады па вырошчванню гародніны, кветак. Бібліятэкары прапануюць удзельнікам жарты, вершы, песні, конкурсы дачнай тэматыкі. Супрацоўнік магазіна “Сад, огород” Ганчарык Ю.Г. прадставіць новыя сарты насення.









0 Комментарии

Апошнiя каментарыi