Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик .jpg 3 красавіка бібліятэкар філіяла “Сінькоўская сельская бібліятэка” прапануе школьнікам экалагічную гульню-віктарыну да Міжнароднага дня птушак “Друзья нашего сада”. У праграме: гульні “Ребусы”, “Птичий кроссворд”, “Орнитологическое лото”.
5 красавіка філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на Дзень інфармацыі “Здоровому быть здорово”, які прымеркаваны да Сусветнага дня здароўя. На працягу дня будуць дадзены парады і рэкамендацыі. як наладзіць здаровы лад жыцця, аб карысці актыўнага ладу жыцця, аб правілах харчавання. Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёмяцца з выставай “Здоровым быть – в радость жить”, атрымаюць улёткі, памяткі, будуць мець магчымасць памераць артэрыяльны ціск.
7 красавіка ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца гадзіна здароўя “Все начинается со здоровья!”, прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя. Здароўе – адзін з найважнейшых кампанентаў чалавечага шчасця. Ад бібліятэкара дзеці даведаюцца аб тым, што стала традыцыяй адзначаць кожны год 7 красавіка Дзень здароўя, чаму важна весці здаровы лад жыцця. З прапанаванай літаратуры пазнаёмяцца з галоўнымi фактарамi здароўя: рух, харчаванне, рэжым, гартаванне, а таксама з фактарамi, якія пагаршаюць стан здароўя: ужыванне алкаголю, курэнне, наркаманія. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар разам з дзецьмі будуць весці размому пра тое, як зберагчы сябе і сваіх блізкіх ад розных захворванняў.
8 красавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” будзе праведзена гадзіна здароўя пад назвай “Здоровье – мудрых гонорар”, прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя. На мерапрыемства будуць запрошаны члены аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг” і пастаянныя чытачы. Бібліятэкары раскажуць пра тое, што ў цяперашні час вядзенне здаровага ладу жыцця стала не толькі карысным, але і модным захапленнем, што ўсё больш людзей выбіраюць для сябе актыўны занятак спортам і правільнае харчаванне, якія з’яўляюцца залогам здароўя, добрага самаадчування, выдатнага настрою і прыгожай фігуры. Прапануюць даць адказы на пытанні віктарыны “Калі хочаш быць здаровы”, успомняць прыказкі і прымаўкі, паслухаюць вершы.
9 красавіка работнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запросяць членаў аматарскага аб’яднання “Ліра” і актыўных чытачоў на сустрэчу-дэгустацыю “Ежа са смакам здароўя”, прымеркаваную да Сусветнага дня здароўя. На працягу мерапрыемства размова пойдзе пра здаровы лад жыцця ў пажылым узросце, аб прафілактыцы шкодных звычак, аб тым, як падоўжыць сваё жыццё з дапамогай правільнага харчавання і адпаведных узросту фізічных нагрузак. Падчас мерапрыемства будуць праведзены конкурсы “Дополни поговорку”, “Песни о сердце”, віктарына “Здоровье не купишь, его разум дарит”. Будзе аформлена выстава-інсталяцыя “Быть здоровым очень просто, стоит только захотеть”.
11 красавіка супрацоўнікі філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” запрашаюць старшакласнікаў на круглы стол “Здоровый я – здоровая страна”, прымеркаваны да Сусветнага дня здароўя. Вядучыя раскажуць пра здароўе як пра галоўную каштоўнасць чалавека: яго немагчыма купіць; мы атрымліваем яго пры нараджэнні і можам толькі берагчы і ўмацоўваць ці нанесці непапраўную шкоду; каб быць здаровым, неабходна не мець шкодных звычак, звязаных з курэннем, алкаголем і наркотыкамі. На мерапрыемства будзе запрошаны ўрач-валеолаг. Дзецям будзе прапанавана паразважаць аб рэжыме дня, пра дысцыпліну і здароўе падлеткаў, а таксама прыняць удзел у гульні, у якой пры дапамозе слоў “здароўе”, “маладосць”, “поспех” будуць раскрыты асноўныя жыццёвыя каштоўнасці.
12 красавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй “Бібліятэка прымае віншаванні”, прысвечаны 35-годдзю ўстановы. Наведвальнікаў чакаюць падарункі, святочная фотазона, магчымасць пакінуць віншаванне для бібліятэкі і мерапрыемства з конкурсамі, гульнямі і салодкімі пачастункамі.
18 красавіка ў Смаргонскай раённай бібліятэцы ў Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін адбудзецца сустрэча з супрацоўнікамі музея “Бронзавая памяць Першай Сусветнай” да 110-годдзя з пачатку Першай Сусветнай вайны. Удзельнікі пазнаёмяцца з гістарычнымі падзеямі і завітаюць на віртуальную вандроўку па Мемарыяльнаму комплексу памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны.
19 красавіка ў Смаргонскай раённай бібліятэцы адбудзецца бібліяноч “Книжная Атмосфера”. Гасцям мерапрыемства будуць прапанаваны канцэрт “Литературное настроение”, арт-вернісаж смаргонскага мастака Яўгенія Балаша “Краски весны”, бібліякешынг “Вокруг да около…библиотеки”, майстар-класы: аквагрым “Фантазия” і выраб кніжных закладак “Книжный оберег”. Гасцей вечара чакае паўночная кава-брэйк перад “Ноччу кіно”.
23 красавіка да Міжнароднага дня Зямлі ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” пройдзе экалагічная хвілінка “Берегите землю, берегите!”. На мерапрыемства будуць запрошаны вучні “Войстамскай базавай школы”. Дзеці даведаюцца аб багацці рэсурсаў, якімі валодае планета, аб беражлівым стаўленні да прыроды, захаванні жывёл і раслін, пазнаёмяцца з экалагічнымі праблемамі ў свеце і ў Рэспубліцы Беларусь. Будзе арганізавана кніжная выстава. Школьнікаў чакае цікавая прэзентацыя, унікальныя відэа, зносіны, віктарына і актыўныя гульні.
26 красавіка ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” будзе праведзена экалагічная гадзіна “Бяды ніхто не чакаў”, прымеркаваная да Міжнароднага дня памяці аб Чарнобыльскай катастрофе. На мерапрыемства будуць запрошаны перасяленцы з Чарнобыльскай зоны. Яны падзеляцца сваімі ўспамінамі. Акрамя таго бібліятэкар прапануе агляд літаратуры пад назвай “Рэха Чарнобыля”.





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi